Сяргей Аляксандравіч Галаўко
Сяргей Аляксандравіч Галаўко (нар. 10 чэрвеня 1928, в. Малая Каўпеніца, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне агульнай педагогікі, гісторыі педагогікі і адукацыі. Кандыдат педагагічных навук (1978), прафесар (2000). БіяграфіяСкончыў Мінскае музычнае вучылішча імя М. І. Глінкі (спецыяльнасць «Сольныя спевы», 1952), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (спецыяльнасць «Французская мова», 1954). Працаваў у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 1961, дацэнт кафедры замежных моў, у 1973—1988 — загадчык кафедры, з 1995 — прафесар кафедры раманскіх моў, адначасова ў 1973—2017 — мастацкі кіраўнік народнага мужчынскага вакальнага ансамбля «Чырвоны гваздзiк»). Навуковыя інтарэсы: тэорыя і методыка навучання замежным мовам будучых эканамістаў; арганізацыя вышэйшай адукацыі ў Францыі; замежная эканамічная тэрміналогія; аналітыка-сінтэтычная апрацоўка эканамічных тэкстаў на французскай мове; педагагічнае майстэрства выкладчыка. УзнагародыЗванне «Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР» (1987). Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia