Сяргей Апанасавіч Міхальчук
Сяргей Апанасавіч Міхальчу́к[3] (14 жніўня 1925, вёска Скабін, Капыльскі раён, Мінская вобласць — 20 ліпеня 1985[3][4]) — беларускі празаік, перакладчык. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1972). Псеўданім — Скабінскі С.[4] БіяграфіяНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў сярэднюю школу ў Капылі (1941). У 1944 годзе быў прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у баях на тэрыторыі Польшчы і Усходняй Прусіі. Быў цяжка паранены. Пасля дэмабілізацыі (1946) паступіў на аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1951 годзе скончыў універсітэт і быў накіраваны на працу рэдактарам у Дзяржаўнае выдавецтва БССР (пазней — «Беларусь»). У 1972—1980 гадах — загадчык рэдакцыі выдавецтва «Мастацкая літаратура». Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і медалямі[5]. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1972 года[5]. ТворчасцьУ друку выступае з 1949 года[3] (абласная газета «Пінская праўда»). Першае апавяданне для дзяцей надрукаваў у 1955 годзе (газета «Піянер Беларусі»). Напісаў для дзяцей зборнікі апавяданняў, аповесцей «Сто прыгод за адзін дзень» (1963), «Паштальён, шырэй крок!» (1968), «Зялёны лісточак» (1974), «Першы след» (1985). Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы А. Гайдара, Б. Жыткова , В. Біянкі, А. Вішні, Л. Панцялеева, В. Асеевай , Л. Варанковай , М. Дубава , Я. Пермяка , Ю. Смуула, Ч. Айтматава, І. Неверлі, зборнік украінскіх народных казак і інш. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia