Сяргей Барысавіч Журавель
Сярге́й Бары́савіч Жураве́ль (1 чэрвеня 1954, Мінск — 14 жніўня 2015[1], Мінск) — беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі (2011). Лаўрэат прэміі імя Ігната Буйніцкага (1999)[2]. БіяграфіяСкончыў тэатральны факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (1976) па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра і кіно» (курс А. І. Бутакова). Працаваў у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача (1976—1985) і Беларускім дзяржаўным моладзевым тэатры (1985—2009). З 2009 года ў складзе трупы Купалаўскага тэатра. Быў мастацкім кіраўніком тэатральнага праекта «Нікаля-тэатр», мастацкім кіраўніком «Альфа радыё» (Мінск), вядучым дакументальнага серыяла «Лёс чалавека» на тэлеканале «Лад». Здымаўся ў фільмах і серыялах: «Батанічны сад», «Зорка Венера», «Каменская», «Гатэль „Выкананне жаданняў“», «Неба і зямля», «Вар’яцкае каханне». Памёр 14 жніўня 2015 года. Пахаваны на Усходніх могілках. ТворчасцьМастацтву Жураўля ўласцівы экспрэсіўнасць, абаяльнасць, унутраны такт, адчуванне драматычнага вобраза ў кожнай ролі. Сярод роляў: Бэмбі («Бэмбі » Ф. Зальтэна), Марк («Арт» Я. Рэзы), Тарцюф («Тарцюф » Мальера), П’ер Брашан («Вячэра з прыдуркам» Ф. Вебера) і інш[3]. Здымаецца ў кіно («Я не самотны… Максім Багдановіч», «Неба і зямля», «Уланская балада» і інш.)[3]. Выбраная фільмаграфія
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia