Сяргей Валянцінавіч Дубовік
Сяргей Валянцінавіч Дубовік (16 жніўня 1952, в. Крыніца, Капыльскі раён, Мінская вобласць) — беларускі журналіст, літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (2000), дацэнт (2006). БіяграфіяСкончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (кваліфікацыя «Настаўнік рускай і беларускай мовы і літаратуры», 1975), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (кваліфікацыя «Эканаміст-менеджар», 1996). Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (Інстытут журналістыкі, кафедра тэорыі і метадалогіі журналістыкі, загадчык кафедры, у 2005—2018 — дырэктар Інстытута). Навуковыя інтарэсы: нацыянальныя СМІ ва ўмовах трансфармацыі грамадства. УзнагародыОрдэн «За службу Радзіме ва Узброеных сілах СССР» 3 ступені, ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2004), Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі (2004). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia