Сяргей Васілевіч Раўнейка

Сяргей Васілевіч Раўнейка
Нараджэнне 4 жніўня 1968(1968-08-04) (56 гадоў)

Сяргей Васілевіч Раўнейка (нар. 4 жніўня 1968, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся 4 жніўня 1968 года ў Брэсцкай вобласці.

Узначальваў Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродненскай вобласці. Пазней працаваў начальнікам галоўнага ўпраўлення кантролю за работай галін матэрыяльнай вытворчасці Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, дзе курыраваў Гродзенскі рэгіён[1].

Быў старшынёй Гродзенскага абласнога аддзялення Беларускай федэрацыі бокса.

З 25 чэрвеня 2015 года[2] па 6 чэрвеня 2018 года[3] працаваў памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па Гродзенскай вобласці.

29 мая 2018 года затрыманы КДБ Беларусі з доказамі злачынства пры атрыманні хабару ў памеры 200 тысяч долараў ЗША і змешчаны ў Следчы ізалятар КДБ Беларусі[4]. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па частцы 3 артыкула 430 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь[5]. Раўнейка трапіў у поле зроку праваахоўнікаў больш як паўтара гады да затрымання: у яго дэкларацыі аб даходах было каля дзясятка аўтамабіляў і кватэр[6]. 4 ліпеня 2019 года Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь на закрытым пасяджэнні прызнаў Раўнейку вінаватым у атрыманні хабару ў буйным памеры і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 12 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці[7].

Сям’я

Жанаты, мае сына і дачку.

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya