Сяргей Васільевіч Кухто
Сяргей Васільевіч Кухто (22 красавіка 1959, Віцебск — 1 лістапада 1999) — беларускі мастак. БіяграфіяУ 1978 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава. Экспанавацца пачаў з сярэдзіны 1990-х гадоў. ТворчасцьПрацаваў у неаміфалагічным жанры. У аснове большасці работ — аўтарская інтэрпрэтацыя міфаў пра кентаўра. Творы адрозніваюцца дакладнай выверанасцю дэталяў кампазіцыі, вытанчаным малюнкам, дасканалым выкананнем класічнай тэхналогіі жывапісу. Сярод твораў: «У канцы зімы» (1992), «Кентаўр» (1992), «Хірон са спартанкамі» (1993), «Прывал» (1993), «Прыгожая правінцыялка» (1994), «Палкан на паляванні» (1996), «Палкан на лежні» (1998), «Дзяцінства Палкана» (1998), «Возера Лосвіда» (1998), «Арлекін з драўляным мячом» (1998), «Выкраданне Еўропы» (1999), «Выхаванне Ахіла» (1995), «Вясёлка» (1997), «Мяцеліца» (1997), «Пераправа» (1994—1997), «У канцы зімы» (1998) і інш. Работы мастака знаходзяцца ў прыватных калекцыях Чэхіі, Галандыі, Швейцарыі, ЗША, Ізраіля, Расіі, Беларусі. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia