Сяргей Дзям’янавіч Карыцкі
Сяргей Дзям’янавіч Карыцкі (22 кастрычніка (5 лістапада) 1913, в. Мудроўка, Мінская губерня[1] — 20 верасня 1944 г.) — камандзір шабельнага эскадрону 4-га гвардзейскага кавалерыйскага Чырванасцяжнага палка 2-й гвардзейскай кавалерыйскай Крымскай двойчы Чырванасцяжнай ордэна Багдана Хмяльніцкага дывізіі імя Савета Народных камісараў Украінскай ССР 1-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 38-й арміі 1-га Украінскага фронту, гвардыі старшы лейтэнант адміністрацыйнай службы. БіяграфіяНарадзіўся ў беларускай сялянскай сям’і. C 1938 г., па заканчэнні Варонежскага заатэхнічнага інстытута, працаваў старшым заатэхнікам саўгаса «Першамайскі» (Руднянскі раён Смаленскай вобласці). У 1939 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію, служыў у Паўднёва-Уральскай ваеннай акрузе . З чэрвеня 1941 г. — у баях Вялікай Айчыннай вайны: на Паўднёва-Заходнім, Варонежскім і 1-м Украінскім франтах. У 1942 г. уступіў у ВКП(б). Удзельнічаў у вызваленні Луцка (2.2.1944), Бродаў (17.7.1944), Пшэмысля (27.7.1944). Камандаваў шабельным эскадронам 4-га гвардзейскага кавалерыйскага Чырванасцяжнага палка (2-я гвардзейская кавалерыйская дывізія, 1-й гвардзейскі кавалерыйскі корпус, 38-я армія, 1-ы Украінскі фронт). У баі за выхад на чэхаславацкую мяжу 19-20 верасня 1944 года яго эскадрон першым уварваўся ў населены пункт Паляны (на паўднёвым-захадзе ад польскага горада Дукля), захапіў дзве варожыя батарэі, сем аўтамашын з ваенным грузам, знішчыў больш за семдзесят гітлераўцаў. Эскадрон тройчы ўступаў у рукапашны бой, адбіў дзесяць контратак і звярнуў ворага ва ўцёкі. У гэтым баі 20 верасня С . Д. Карыцкі загінуў; застаўся на полі бою ў раёне населенага пункта Ольховец. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 красавіка 1945 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм гвардыі старэйшаму лейтэнанту Карицкому Сяргею Демьяновичу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Выключаны са спісаў Чырвонай арміі загадам Галоўнага ўпраўлення кадраў Народнага камісарыята абароны СССР па асабоваму складу арміі ад 6 снежня 1944 года № 03898/паг. Узнагароды
Памяць
Зноскі
СпасылкіКарицкий Сергей Демьянович на сайце «Героі краіны»
|
Portal di Ensiklopedia Dunia