Сяргей Кныш

Сяргей Кныш
Дата нараджэння 7 ліпеня 1962(1962-07-07)
Дата смерці 27 сакавіка 2025(2025-03-27) (62 гады)
Месца смерці
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант, паэт-песеннік, скульптар
Інструменты ударныя музычныя інструменты

Сяргей «Боршч» Кныш (7 ліпеня 1963 — 27 сакавіка 2025, Мінск[1]) — беларускі музыкант і скульптар. Бубнач рок-гуртоў «Бонда», «ULIS», «Крама», аўтар тэкстаў знакавых у гісторыі беларускага рок-н-ролу песень «Стэфка», «Слуцкая брама», «Радыеактыўны блюз».[1]

Нарадзіўся ў сям’і рабочага-электрыка і таваразнаўцы. Маці была з Расіі, бацька — беларус з-пад Капыля. Навучаўся ў мастацкай школе-інтэрнаце для адораных дзяцей, так званым Парнаце. Потым у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце навучаўся скульптуры ў Анатоля Анікейчыка. Жыў і працаваў у Мінску.[1]

Спачатку граў у гурце «Студыя 7», з прыходам музыкантаў Сяргея Дарожкі, Ігара Варашкевіча, Славы Кораня ствараецца «Бонда» — рок-гурт, які абраў сваёй мовай беларускую.[1]

Сяргей Кныш аўтар тэкстаў кампазіцый «Не спяшайся жыць», «Ліст дадому», «Слуцкая брама», «Кожны з нас», «Падарожжа», «Вынаходнікі», «Стэфка», «Соль жыцця», «Раз-пораз», «…» (без назвы), «Тата мае рацыю», «Падарожжа», «Пра суседа», «Дзядзька Юзік», «Рубікон», «Сметнік», «Дыск другі», «Хлопец дурны», «Ура», «На аўтастрадзе», «Атлантыда», «Розум іншаверца», «Радыеактыўны блюз», «Бойка з манекенамі», «Курапаты», «Прыйдзе іх дзень» і іншых.

Пасля распаду «Бонды» кампазіцыі «Стэфка» і «Слуцкая брама» ўвайшлі ў рэпертуар «Крамы».[1]

З удзелам Сяргея Кныша ва «ULIS», які ўтварыўся пасля распаду «Бонды» — запісаны знакавыя альбомы «Краіна доўгай белай хмары» і «Танцы на даху».[1]

Крыніцы

  1. а б в г д е reform.news. Памёр Сяргей «Боршч» Кныш — бубнач легендарных рок-гуртоў «Бонда», Ulis і «Крама» (руск.). REFORM.news (ранее REFORM.by) (28 сакавіка 2025). Праверана 28 сакавіка 2025.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya