Слава Корань

Слава Корань
Дата нараджэння 16 снежня 1955
Месца нараджэння
Краіна Беларусь
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант, спявак
Гады актыўнасці 1981-па сённяшні дзень
Інструменты Гітара
Жанры Рок
Калектывы Бонда
ULIS
Супрацоўніцтва Новае Неба
Кася Камоцкая
Грамадская дзейнасць
Член у

Слава Корань, поўнае імя Вячаслаў Корань (нар. 16 снежня 1955, па пашпарце -- 16 студзеня 1956) — беларускі рок-музыкант.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Пскове ў сям’і настаўніцы і лекара. Скончыў школу № 30 у Мінску, потым факультэт аўтаматыкі і вылічальнай тэхнікі Мінскага радыётэхнічнага інстытуту (РТІ) па спецыяльнасці «Аўтаматызаваныя сістэмы кіравання».

Вучыўся граць на фартэпіяна ў музычнай школе №1 у Мінску (1962—1969), але зразумеў, што фартэпіяна яму не даспадобы і пераключыўся на гітару.

Працуе музычным дырэктарам Еўрапейскага радыё для Беларусі[1].

Жанаты, мае сына.

Творчасць

У 1968 годзе пачаў граць у школьнай групе, працягнуў музычныя эксперыменты ў РТІ. У 1981 годзе заснаваў гурт Ліфт, які выступаў у мінскім кафэ «Мерыдыян» пад «дахам» арганізацыі «Арыентыр». У той час у Мінску было толькі тры кавярні, дзе гралі жывыя групы: «Мерыдыян», «Сузор’е» і кавярня Беларускага політэхнічнага інстытуту.

У 1982 годзе стаў гітарыстам групы «Студия 7» — гурта Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту, які ў 1984 годзе стаў называцца «Бонда».

Сышоў з «Бонды» ў 1988 годзе разам з Сяргеем Краўчанкам і Валерам Цініцкім і з імі, а таксама Феліксам Аксёнцавым, Кірылам Шэвандо і Андрэем Патрэем стварыў гурт ULIS, у якім грае дагэтуль.

У 1993 годзе адбыўся раскол гурта, падчас якога з ULIS сышлі ўсе музыкі, апроч Славы Кораня, які ўзяў на сябе функцыі вакаліста і аўтара тэкстаў, што даволі неадназначна ўспрыняла наваколле. ULIS набраў новы склад, які неаднаразова мяняўся.

Ацэнкі

Падчас імпрэзы з гуртом «Hasta La Fillsta» на «СТБ» у 2010 годзе яго вакалістка і музычная журналістка Вольга Самусік назвала Кораня «найвялікшым рок-музыкам Беларусі»[2].

Зноскі

  1. Кантакты - Europejskie Radio dla Białorusi Sp. z o.o. . euroradio.fm.
  2. Ольга Самусик (группа «Hasta La Fillsta»): Для «Playboy» могу сняться бесплатно (руск.). СТБ (13 чэрвеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2012. Праверана 8 студзеня 2020.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya