Сяргей Кімавіч Рахманаў
Сяргей Кімавіч Рахманаў (нар. 6 лютага 1952, Краснадар, Расія) — беларускі вучоны ў галіне фізічнай хіміі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009), доктар хімічных навук (1997), прафесар кафедры неарганічнай хіміі (2005). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2001). Ганаровы прафесар Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы (2009). БіяграфіяРахманаў Сяргей Кімавіч нарадзіўся 6 лютага 1952 г. у горадзе Краснадар. Скончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1974 г.), аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1977 г.). Абараніў кандыдацкую дысертацію па хіміі ў 1979 г., а доктарскую ─ у 1997 годзе. У 1977—1978 малодшы навуковы супрацоўнік кафедры неарганічнай хіміі хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1978—1981 малодшы навуковы супрацоўнік лабараторыі хіміі фотапрацэсаў НДІ фізіка-хімічных праблем БДУ. У 1981—1988 старэйшы навуковы супрацоўнік кафедры неарганічнай хіміі хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1988—1997 в.а. загадчыка лабараторыі, загадчык лабараторыі хіміі фотапрацэсаў, намеснік дырэктара (пачынаючы з 1991 г.), дырэктар (1993—1996) НДІ фізіка-хімічных праблем Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1997—2004 прарэктар па навуковай рабоце, у 2004—2006 першы прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2002—2008 гадах — загадчык кафедры неарганічнай хіміі БДУ. Атрымаў званне прафесара ў 2005 годзе. У 2006—2007 намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2007—2008 генеральны дырэктар навукова-вытворчага прадпрыемства «Інстытут нафты і хіміі» Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі. У чэрвені 2008—2011 намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З’яўляецца старшынёй Савета БДУ па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь. Узнагароджан Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[1]. З 2011 года — Пасол Рэспублікі Беларусь ў Японіі. 13 кастрычніка 2016 года вызвалены ад пасады Пасла ў сувязі з пераходам на выбарную пасаду[2]. Член Савета Рэспублікі[3]. Валодае англійскай мовай. Навуковы ўкладНавуковыя працы ў галіне фізікахіміі ультрадысперсных сістэм, нанахіміі, фотахіміі неарганічных сістэм. Пад яго кіраўніцтвам створаны новы навуковы напрамак, у рамках якога распрацаваны і ўкаранёны ў вытворчасць комплекс тэхналогій хіміка-фатаграфічнай апрацоўкі галагенсярэбраных матэрыялаў, распрацаваныя і ўкаранёныя ў вытворчасць тэхналогіі перапрацоўкі прамысловых адыходаў, якія змяшчаюць каштоўныя металы. Спраектаваў і ажыццявіў на практыке шэраг эффектыўных працэсаў атрымання фатаграфічных выяў. Унёс важкі ўклад у высновы прамысловай радыёграфіі і медыцынскай рэнтгенадыягностыкі. Будучы прарэктарам БДУ, асаблівую ўвагу звяртаў на ўзмацненне ўніверсітэцкай навукі, укараненню сучасных тэхналогій, усталяванню партнёрскіх зносін з вядучымі ўніверсітэтамі свету. Аўтар больш больш за 220 навуковых прац, 37 вынаходніцтваў. Напрамкі навуковай дзейнасці
Выкладаемыя дысцыпліны
Асноўныя працы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia