Хімічны факультэт размяшчаецца ў шэрагу будынкаў, якія знаходзяцца як ва ўніверсітэцкім гарадку, так і ў комплексе будынкаў філіяла БДУ ў пасёлку Шчомысліца.
Галоўны будынак хімічнага факультэта — дзевяціпавярховы корпус на тэрыторыі ўніверсітэцкага гарадка (Ленінградская, 14)
Лабораторыя прыкладных праблем таксічнасці прадуктаў згарання і лабараторыя радыяхіміі — у будынку НДІ ядзерных праблем БДУ (Бабруйская, 11)
Кафедры
неарганічнай хіміі
арганічнай хіміі
фізічнай хіміі і электрахіміі
аналітычнай хіміі
высокамалекулярных злучэнняў
агульнай хіміі і методыкі выкладання хіміі
радыяцыйнай хіміі і хіміка-фармацэўтычных тэхналогій
Навукова-даследчыя лабараторыі
неарганічнай і агульнай хіміі
хіміка-аналітычных сістэм
элементарганічнага сінтэзу
прыкладных праблем таксічнасці прадуктаў гарэння
радыяхіміі
лабараторыя хіміі кандэнсаваных асяроддзяў
Спецыяльнасці
Хімія
Хімія лекавых злучэнняў
Хімія (навукова-педагагічная дзейнасць)
Фундаментальная хімія
Хімія высокіх энергій
Навуковыя даследаванні
Сёння навуковыя інтарэсы выкладчыкаў і супрацоўнікаў хімічнага факультэта засяроджаны ў дзвюх асноўных абласцях: хімія новых матэрыялаў; малекулярны дызайн і даследаванне біялагічна-актыўных злучэнняў. Навуковыя даследаванні праводяцца па наступных напрамках:
сінтэз новых нанаструктурных, мезаструктурных, магнітных і кампазіцыйных матэрыялаў, а таксама неарганічных палімераў; сінтэтічная нанахімія;
сінтэз новых біялагічна-актыўных злучэнняў (лекавых сродкаў і біякарэктараў, універсальных інгібітараў свабоднарадыякальных працэсаў, сродкаў аховы раслін);
свабоднарадыякальная хімія прыродных злучэнняў і іх сінтэтычных аналагаў;
хімічнае і радыцыйна-хімічнае мадыфіцыраванне палімераў, стварэнне новых відаў поліэлектралітных гідрагеляў і перспектыўных палімерна-кампазіцыйных матэрыялаў медыцынскага прызначэння;
распрацоўка эфектыўных метадаў арганічнага сінтэзу на аснове рэакцый з удзелам напружаных карба- і гетарацыклаў;
стварэнне перспектыўных экстракцыйных і сарбцыйных працэсаў для падзелу і канцэнтравання хімічных злучэнняў і стварэнне на гэтай аснове новых хіміка-аналітычных сістэм; распрацоўка новых сродкаў клінічнай дыягностыкі;
падрыхтоўка тэрмадынамічнага абгрунтавання энерга- і рэсурсазберагальных хімічных тэхналогій;
прыкладны электра- і фотакаталіз, электрахімія і фотахімія квантава-памерных сістэм;
квантава-хімічнае даследаванне малекулярных і кластарных сістэм;
распрацоўка адзінай шматузроўневай сістэмы кантролю і актыўнага засваення хімічных ведаў, метадычнае абгрунтаванне выкладання хіміі, развіццё канцэпцый навучальна-даследчага прынцыпу.