Сяргей Леанідавіч Зяневіч
Сяргей Леанідавіч Зяневіч (Казлоўскі; нар. 23 студзеня 1976, Мінск) — беларускі футбаліст (правы абаронца) і трэнер. Майстар спорту Беларусі. У цяперашні час працуе трэнерам у армянскім клубе «Алашкерт». Да 1999 года насіў прозвішча Казлоўскі, затым змяніў яго на прозвішча маці — Зяневіч. Клубная кар’ераВыхаванец мінскіх футбольных школ «Трактар» (трэнер — Міхаіл Анатолевіч Канаваленка) і «Атака» (трэнер — Якаў Міхайлавіч Шапіра). У 1993 годзе пачаў выступаць на дарослым узроўні ў складзе «Атакі», прайшоў разам з камандай шлях ад Другой лігі да Вышэйшай лігі. Усяго за «Атаку» сыграў больш за 100 матчаў. У пачатку 1998 года разам з групай гульцоў «Атакі» перайшоў у БАТЭ, але ў асноўным складзе не замацаваўся і ў другой палове сезона па запрашэнні Якава Шапіры гуляў на правах арэнды за «Камунальнік» (Слонім). У пачатку 1999 года перайшоў у малдаўскі «Шэрыф», які тады трэніраваў беларускі трэнер Сяргей Бароўскі, стаў уладальнікам Кубка Малдовы 1998/99. Затым на працягу палутара гадоў нідзе не гуляў, з-за таго што «Шэрыф» не адпускаў яго за прымальную суму. Быў на праглядзе ў пецярбургскім «Зеніце», але беспаспяхова. У 2001 годзе гуляў за «Белшыну» і выйграў з ёй залаты дубль — чэмпіянат і Кубак Беларусі. У 2002 годзе па запрашэнні Якава Шапіры перайшоў у жодзінскае «Тарпеда», дзе правёў чатыры сезоны, згуляўшы больш за 100 матчаў. Затым гуляў за віцебскі «Лакаматыў», «Дарыду» і зноў за «Белшыну». Усяго ў Вышэйшай лізе Беларусі згуляў 243 матчы і забіў 2 галы. У канцы кар’еры выступаў у ніжэйшых дывізіёнах за «Рудзенск» і «Ведрыч-97» (Рэчыца). Трэнерская кар’ераУ 2012 годзе стаў асістэнтам свайго былога партнёра па «Атацы» і жодзінскім «Тарпеда» Юрыя Малеева, які ўзначаліў мазырскую «Славію». Затым некалькі гадоў працаваў у школе БАТЭ, узначальваў юнацкую каманду клуба. У 2019 годзе ўвайшоў у трэнерскі штаб «Тарпеда-БелАЗ»[1], а ў верасні 2019 года нядоўга выконваў абавязкі галоўнага трэнера. 30 ліпеня 2021 года прызначаны галоўным трэнерам «Тарпеда-БелАЗ», пакінуў клуб у снежні 2021 года. У студзені 2022 года ўвайшоў у трэнерскі штаб барысаўскага БАТЭ ў якасці старшага трэнера[2]. 17 жніўня 2022 года пасля звальнення Аляксандра Міхайлава стаў выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера БАТЭ[3]. Заставаўся ў гэтай ролі да кастрычніка, калі новым галоўным трэнерам стаў Кірыл Альшэўскі, пасля чаго працягваў праваць старшым трэнерам ужо ў штабе Альшэўскага. У верасні 2023 года пакінуў БАТЭ[4] і неўзабаве стаў памочнікам галоўнага трэнера ў армянскім «Алашкерце»[5]. У жніўні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[6]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia