Сяргей Леанідавіч Цярэнцьеў
Сяргей Леанідавіч Цярэнцьеў — беларускі дыпламат. БіяграфіяСкончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт, факультэт міжнародных эканамічных адносін і Інстытут японскай мовы (Японія). З 1994 па 1995 гады працаваў у банкаўскім сектары. З 1995 года пачаў службу ў МЗС Беларусі. З 1997 па 2000 гады — трэці сакратар Пасольства Беларусі ў Японіі. З 2000 па 2003 гады — другі сакратар Дэпартамента Азіі і Афрыкі МЗС Беларусі. З 2003 па 2007 гады — першы сакратар Пасольства Беларусі ў Японіі. З 2008 па 2010 гады — саветнік Дэпартамента Азіі і Афрыкі МЗС Беларусі. З 2010 па 2011 гады — саветнік Пасольства Беларусі ў Ізраілі. З 2011 па 2015 гады — саветнік Пасольства Беларусі ў Японіі. З 2015 па 2016 гады — дырэктар адзела Афрыкі МЗС Беларусі. З 2016 па 2017 гады — дырэктар Упраўлення Блізкага Ўсходу і Паўночнай Афрыкі МЗС Беларусі. З 2018 па 2019 гады — начальнік Упраўлення Азіі, Аўстраліі і Акіяніі МЗС Беларусі. 12 верасня 2019 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет і па сумяшчальніцтве ў Рэспубліцы Судан, Султанаце Аман, Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Лізе арабскіх дзяржаў[1]. 26 снежня 2019 года прызначаны Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве. Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia