Ігар Валянцінавіч Фісенка
І́гар Валянці́навіч Фісе́нка (нар. 9 чэрвеня 1970, Масква, Расія) — беларускі дыпламат, правазнавец. БіяграфіяУ 1993 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін па спецыяльнасці правазнаўства. Кандыдат юрыдычных навук. У 1992—1994 кансультант, вядучы спецыяліст упраўлення прававога забеспячэння знешніх сувязяў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У 1994—2001 другі сакратар, начальнік аддзела, намеснік начальніка дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2001—2005 дарадца-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія, намеснік Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Еўрапейскіх супольнасцях і НАТА. У 2005—2008 начальнік упраўлення міжнародных арганізацый Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. З 2008 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Лізе арабскіх дзяржаў. 22 студзеня 2010 года стаў дадаткова паслом у Султанаце Аман па сумяшчальніцтве [1]. У 2012 прызначаны таксама паслом у Судане і Алжыры па сумяшчальніцтве. З 2013 года начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Беларусі. 15 студзеня 2019 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Францыі і па сумяшчальніцтве пастаянным прадстаўніком Беларусі пры ЮНЕСКА[2]. 16 мая 2019 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Княстве Манака і Партугальскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве[3]. У час прэзідэнцкіх выбараў 2020 года пасольства ў Францыі было адным з нешматлікіх у Еўропе прадстаўніцтваў Беларусі, дзе пераможцам абвесцілі Лукашэнку, а не Святлану Ціханоўскую[4]. 12 лістапада 2021 года вызвалены Лукашэнкам з пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Францыі і па сумяшчальніцтве ў Манака і Партугаліі, але захаваў паўнамоцтвы пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ЮНЕСКА ў Парыжы[5]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia