Сяргей Мікалаевіч Вышалескі
Сяргей Мікалаевіч Вышалескі (20 кастрычніка (1 лістапада) 1874, мястэчка Обаль, цяпер Шумілінскі раён Віцебскай вобласці — 14 студзеня 1958) — навуковец-эпізаатолаг, прафесар (1924), акадэмік АН БССР (1928), ганаровы член УАСГНІЛ (1956), Заслужаны дзеяч навукі СССР (1940). Член ЦВК БССР (1929—1930)[1]. БіяграфіяУ 1889 годзе скончыў Бранскую гімназію, затым Віцебскую духоўную семінарыю. Пасля заканчэння ў 1899 годзе Варшаўскага ветэрынарнага інстытута[1] працаваў земскім павятовым ветэрынарным урачом. Прымаў удзел у ліквідацыі чумы буйной рагатай жывёлы ў Азербайджане. У 1903—1906 гг. павятовы ветэрынарны ўрач у горадзе Невель. У 1906—1914 — супрацоўнік Пецярбургскай ветэрынарнай лабараторыі пры МУС. У 1906—1910 гадах удзельнічаў у ліквідацыі выбліскаў сібірскай язвы ў многіх губернях Расійскай імперыі. У 1910—1913 стажыраваўся ў Лейпцыгскім універсітэце, дзе атрымаў ступень доктара ветэрынарнай медыцыны. У 1914—1917 гадах працаваў у вёсцы Усць-Цыльма Архангельскай губерні. У 1919—1921 — супрацоўнік ветэрынарных лабараторый (Кіеў, Стаўрапаль), дацэнт сельгасінстытута. У 1922—1928 гадах вывучаў туберкулёз, сап і іншыя асабліва небяспечныя інфекцыі ў інстытуце эксперыментальнай ветэрынарыі (УІЭВ) у Маскве. У 1924 годзе С. М. Вышалескаму было прысвоена званне прафесара эпізааталогіі Маскоўскага ветэрынарнага інстытута . У 1926 годзе быў у навуковай камандзіроўцы ў Германію і Данію. У 1927 прызначаны дырэктарам УІЭВ, у 1928 абраны акадэмікам Нацыянальнай акадэміі навук БССР. Са студзеня 1928 па 1930 г. загадваў кафедрай ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце і адначасова з’яўляўся дырэктарам Беларускага дзяржаўнага ветэрынарна-бактэрыялагічнага інстытута ў Віцебску[1]. Член ЦВК БССР (1929—1930). У 1931—1933 гадах працаваў у Алма-Ацінскім . З 1934 года — загадчык кафедрай эпізааталогіі Маскоўскага зааветэрынарнага інстытута[1]. З 1948 года загадчык кафедрай эпізааталогіі Маскоўскай ветэрынарнай акадэміі . У 1956 годзе абраны ганаровым членам УАСГНІЛ. Навуковая дзейнасцьС. М. Вышалескі распрацаваў методыку вырабу сібірскаязвавых вакцын на агары, абгрунтаваў і ўкараніў метад камбінацыйных прышчэпак супраць сібірскай язвы і прапанаваў методыку вакцынацыі супраць яе паўночных аленяў, высветліў этыялогію чумы аленяў, што зрабіла магчымай барацьбу з ёй, распрацаваў метады дыягностыкі і барацьбы з такімі хваробамі як туберкулёз, чума і павальнае запаленне лёгкіх буйной рагатай жывёлы, чума і рожа свіней , колібактэрыёз і паратыф цялятаў[1]. С. М. Вышалескі (сумесна з К. М. Бучневым) адкрыў узбуджальніка інфекцыйнага энцэфаламіеліту коней. Яго працы па вывучэнні сапу коней сталі асновай для арганізацыі ў СССР мерапрыемстваў па яго ліквідацыі. Вышалескі прапанаваў алергічны метад дыягностыкі бруцэлёзу буйной рагатай жывёлы і комплекс ветэрынарна-санітарных мерапрыемстваў супраць яго[1]. Навуковыя працыЁн апублікаваў каля 100 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфіі. За падручнік «Прыватная эпізааталогія» ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР 1941. Сярод апублікаваных прац С. М. Вышалескага:
і інш. Узнагароды
Памяць
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia