Сяргей Міхайлавіч Канопліч
Сяргей Міхайлавіч Канопліч (28 сакавіка 1957, в. Дзярбінкі, Мазырскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі аграном і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. БіяграфіяНарадзіўся 28 сакавіка 1957 года ў в. Дзярбінкі Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, вучоны аграном; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання. Працаваў брыгадзірам, галоўным аграномам, намеснікам старшыні, старшынёй калгаса «Рэвалюцыя» Ельскага раёна Гомельскай вобласці; першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, старшынёй Ельскага раённага выканаўчага камітэта. З'яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, быў старшынёй Пастаяннай камісіі па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанні. У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. УзнагародыУзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі». Асабістае жыццёЖанаты, мае дваіх дзяцей. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia