Сяргей Міхайлавіч Салей
Сяргей Міхайлавіч Салей (нар. 15 студзеня 1973, г. Гродна) — беларускі гісторык, грамадскі дзеяч. Спецыяліст па ўсходняму напрамку дыпламатыі ВКЛ у XVI ст. Магістр гісторыі Цэнтральна-Еўрапейскага ўніверсітэта[1]. БіяграфіяНарадзіўся 15 студзеня 1973 года ў Гродне[1]. Скончыў у 1995 годзе гістарычны факультэт ГрДУ, пасля аспірантуру ГрДУ імя Я. Купалы. У 1995 годзе арганізатар і старшыня Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання маладых навукоўцаў «ВІТ», якое рэалізавала шэраг даследчых і адукацыйных праектаў па гісторыі ВКЛ[1]. У 1998 годзе скончыў магістратуру ў Цэнтральна-Еўрапейскім універсітэце ў Будапешце па спецыяльнасці «Даследаванне Сярэднявечча»[1]. У 1999—2005 гадах выкладчык, загадчык аддзела міжнародных сувязяў ГрДУ імя Я. Купалы[1]. З 2005 года супрацоўнік і кансультант міжнародных арганізацый і праектаў. У 2016 годзе скончыў юрыдычны факультэт БДУ[1]. Навуковая дзейнасцьНапрамкі даследаванняў: дыпламатычная служба ВКЛ у XVI ст., узаемаадносіны ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай, гравюра Гродна 1567 г. як гістарычная крыніца[1]. Таксама спецыялізуецца ў пытаннях юрыдычнай клінічнай адукацыі[2] і адукацыі ў сферы правоў чалавека[3]. Грамадская дзейнасцьУ 1995-2021 гадах заснавальнік, старшыня, сябар праўлення Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання маладых навукоўцаў "ВІТ"[4][5][6]. У 1996-1999 гадах заснавальнік, старшыня праўлення Гродзенскай рэгіянальнай рады моладзевых арганізацый "23" (Рада-23), першага і адзінага ў Беларусі зарэгістраванага мясцовага савета маладзёжных арганізацый[7]. У 2011-2021 гадах заснавальнік, сябар праўлення Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы[8]. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia