Сяргей Міхеевіч Мелкіх
Сяргей Міхеевіч Мелкіх (21 мая 1877 — 7 ліпеня 1952) — беларускі тэрапеўт, доктар медыцынскіх навук (1934), прафесар (1922), член-карэспандэнт АН БССР (1940), Заслужаны дзеяч навук БССР (1938)[1]. Скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта (1900), працаваў асістэнтам у клініках Масквы, затым загадваў кафедрамі тэрапіі Беларускага ўніверсітэта[1]. Двойчы, у 1940—1941 і 1944—1952 гадах, быў дырэктарам Інстытута тэарэтычнай і клінічнай медыцыны АН БССР. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, у 1941—1943 гадах узначальваў аддзяленне Маскоўскага ваеннага шпіталя[1]. Навуковая дзейнасцьЗаймаўся пытаннямі злаякасных анемій, пухлін, малярыі, лейкозаў. Адным з першых ужыў пнеўматоракс пры туберкулёзе лёгкіх, арганізаваў люмінесцэнтную лабараторыю для ранняй дыягностыкі рака, ініцыяваў стварэнне першага ў БССР гематалагічнага аддзялення[1]. Пахаваны на Вайсковых могілках г. Мінска (Беларусь)[1]. УзнагародыУзнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга (1943), медалямі[1]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia