Сяргей Пятровіч Анішчанка
Сяргей Пятровіч Анішчанка (20 красавіка 1923, в. Сцяпы, Жлобінскі раён — 31 ліпеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза. Стралок 16-га стралковага палка 102-й стралковай дывізіі 48-й арміі 1-га Беларускага фронту, чырвонаармеец. Удзельнік партызанскага руху, Жлобінскага камуністычнага падполля і вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. БіяграфіяНарадзіўся 20 красавіка 1923 года ў вёсцы Сцяпы Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. У 1940—1941 гадах працаваў настаўнікам пачатковых класаў у вёсцы Крукі Язвенскага сельскага савета[2]. Падчас Вялікай Айчыннай вайны — з кастрычніка 1941 года — член Шчэдрынскай падпольнай камсамольска-моладзевай групы Жлобінскага камуністычнага падполля. Са жніўня 1943 — баец партызанскага атрада «Жалязняк», затым 119-га атрада брыгады «Жалязняк»[3]. У Чырвонай Арміі з восені 1943 года. Асабліва вызначыўся 24—25 чэрвеня 1944 года падчас прарыву абароны ворага і фарсіравання ракі Друць у вёсцы Каласы Рагачоўскага раёна. Пад моцным агнём праціўніка з групай байцоў пераплыў раку, наблізіўся да варожай траншэі, закідаў яе гранатамі, чым спрыяў захопу плацдарма. У баі за плацдарм знішчыў разлік станковага кулямёта, 20 гітлераўцаў, 12 узяў у палон[3]. Загінуў 31 ліпеня 1944 а ў баі пры вызваленні Польшчы. Пахаваны ў вёскі Стрэбня Падляскага ваяводства[3]. Узнагароды
Памяць
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia