Сяргей Сяргеевіч Альшэўскі
Сяргей Сяргеевіч Альшэўскі (15 мая 1984) — фінансавы дырэктар «Press Club Belarus», палітвязень, затрыманы і абвінавачаны ў час пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе. Палітычны пераследБыў затрыманы 22 снежня 2020 года ў сядзібе «Press Club Belarus». У яго загарадным даму прайшоў ператрус, па выніках якога былі забраны ўсе наўтбукі ды банкаўскія карты. Пасля затрымання Альшэўскага даставілі на допыт у Дэпартамент фінансавых расследаванняў . Спачатку змясцілі ў ізалятар на вул. Акрэсціна, а затым перавялі ў СІЗА-1 у Мінску. 31 снежня 2020 года стала вядома, што ямму прад’яўлена абвінавачванне па ч. 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса «Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры»[3][4]. 13 студзеня 2021 года сумеснай заяваю адзінадцацці арганізацыяў (праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі ПЭН-цэнтр, Прававая ініцыятыва ды інш.) Альшэўскі разам з іншымі арыштаванымі супрацоўнікамі «Press Club Belarus» быў прызнаны палітычным зняволеным[5]. 19 жніўня 2021 года Альшэўскі і супрацоўнікі «Прэс-клубу» выйшлі на волю паводле памілавання[6]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia