Прававая ініцыятыва (Беларусь)
Прававая ініцыятыва[1] — праваабарончая арганізацыя, якая займаецца абаронай правоў чалавека ў Беларусі з 1996 года. Асноўныя кірункі дзейнасці — асвета ў галіне правоў чалавека і абарона пацярпелых ад парушэнняў правоў чалавека. У 2020 годзе «Прававая ініцыятыва» ініцыявала стварэнне спецпраекта «Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі»[2]. Мэты, задачы, кірункі дзейнасці«Прававая ініцыятыва» вылучае два ключавыя кірункі сваёй працы — абарона ахвяраў парушэння правоў чалавека і асвета ў галіне правоў чалавека.
Ва ўсіх аспектах сваёй працы «Прававая ініцыятыва» прытрымлівацца асноўных прынцыпаў праваабарончай дзейнасці, акцэнтуючы ўвагу на неад’емнасці, непадзельнасці і ўніверсальнасці правоў чалавека, а таксама на неабходнасці захавання законнасці і справядлівасці[8]. Храналогія«Прававая ініцыятыва» была заснаваная ў 1996 годзе беларускім праваабаронцам і грамадскім дзеячам Барысам Звозскавым. З 2017 года і па сённяшні дзень старшынёй Прававой ініцыятывы з’яўляецца праваабаронца і юрыстка Вікторыя Фёдарава. Да 2021 года арганізацыя вяла актыўную дзейнасць у Беларусі. Сярод кірункаў працы былі: маніторынг судоў і арміі, навучальныя курсы і трэнінгі, напісанне скаргаў у Камітэт ААН па правах чалавека, папулярызацыя правоў чалавека праз арганізацыю квізаў, квэстаў, праваабарончыя фільмы і відэа. У 2020 годзе «Прававая ініцыятыва» ініцыявала стварэнне Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі. У заснаванні камітэта прынялі ўдзел беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі[9]. У сакавіку 2021 кіраўніцтва арганізацыі і частка актыўных чальцоў пакінулі Беларусь у сувязі з пераследам за праваабарончую дзейнасць. Арганізацыя працягнула сваю дзейнасць, а таксама дакументаванне гісторый пацярпелых ад масавых катаванняў. Нягледзячы на рэпрэсіі, арганізацыя працягвае працаваць[10]. У чэрвені 2021 г. кіраўніцтва Прававой ініцыятывы зарэгістравала арганізацыю ў Літве VšĮ «Teisinė iniciatyva»[11]. У межах разгрому грамадскіх арганізацый у ліпені 2021 года прайшлі ператрусы ў шэрага сяброў кіраўніцтва Прававой ініцыятывы, у тым ліку па месцы рэгістрацыі старшыні Вікторыі Фёдаравай. У ліпені 2021 года кіраўніцтва арганізацыі даведалася пра зварот Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь у Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь з пазовам пра прыпыненне дзейнасці арганізацыі. Кіраўніцтва арганізацыі выступіла з заявай пра пераслед урадам па палітычных матывах, а таксама што незалежна ад рашэння суда працягне праваабарончую дзейнасць[10]. 5 кастрычніка 2021 Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь ліквідаваў Прававую ініцыятыву[12]. 7 кастрычніка 2024 года Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь абвясціў Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў экстрэмісцкім фарміраваннем[13]. Дзейнасць арганізацыіАбарона правоў чалавека ў БеларусіДа 2021 года арганізацыя вяла актыўную дзейнасць у межах Беларусі. Сярод кірункаў дзейнасці былі: маніторынг судоў і арміі, праваабарончыя курсы і трэнінгі, напісанне скаргаў у Камітэт ААН па правах чалавека, арганізацыя квізаў і квэстаў, здымка праваабарончых фільмаў і відэа. Візітнай карткай арганізацыі быў курс «Грамадзянін і следства» — пра тое, як паводзіць сябе на допыце[14]. Пасля 2020 года «Прававая ініцыятыва» выпускае справаздачу пра парушэнне правоў чалавека ў Беларусі. Так, у 2023 годзе была апублікаваная справаздача «Катаванні людзей ЛГБТК+ і гамафобная палітыка рэжыму», якая распавядае пра тое, як рэжым Лукашэнкі пераследуе прадстаўнікоў і прадстаўніц ЛГБТК+[15]. А таксама справаздача «Палітычныя забойствы і смерці праз віну рэжыму», якая сістэматызуе інфармацыю пра смерці праз віну рэжыму[16]. Супрацьдзеянне катаваннямЗ 2010 года арганізацыя сістэмна займалася абаронай пацярпелых ад катаванняў і жорсткага, бесчалавечнага абыходжання праз абскарджанне на нацыянальным і міжнародным узроўні. Да таго як рэжым Лукашэнкі скасаваў магчымасць для беларусаў і беларусак падачу скаргаў у Камітэт па правах чалавека, прававой ініцыятывай было выйграна 2 справы — Павел Баркоўскі супраць Беларусі[17] і Ягор Баброў супраць Беларусі[18]. У 2020 годзе пасля пратэстаў, выкліканых фальсіфікацыяй прэзідэнцкіх выбараў і далейшай хвалі беспрэцэдэнтнага гвалту, «Прававая ініцыятыва» ініцыявала стварэнне Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі — спецыяльнага праекта, мэтай якога з’яўляецца задакументаваць як мага больш выпадкаў катаванняў і захаваць доказы злачынстваў рэжыму[19]. Таксама «Прававая ініцыятыва» з’яўляецца ініцыятарам альтэрнатыўнай справаздачы НДА ў Камітэт супраць катаванняў ААН[20]. Тыдзень супраць катаванняў«Тыдзень супраць катаванняў» — асветніцкая кампанія, якая рэалізуецца ў выглядзе штогадовага цыкла мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню ў падтрымку пацярпелых ад катаванняў (26 чэрвеня)[21]. Мэта кампаніі — прыцягнуць увагу да катаванняў у Беларусі[22]. Да 2020 года мерапрыемствы праходзілі ў Беларусі. Пасля таго як арганізацыя вымушаная была пакінуць краіну з-за палітычнага пераследу, кампанія атрымала міжнародны ўзровень і праводзіцца ў Літве, Польшчы і іншых краінах. Навучанне правам чалавекаАдукацыя ў галіне правоў чалавека — адзін з ключавых кірункаў дзейнасці Прававой ініцыятывы. Арганізацыя рэгулярна праводзіць афлайн-курсы па правах чалавека, на якіх знаёміць праваабаронцаў, якія толькі пачынаюць, з базавымі прынцыпамі праваабарончай дзейнасці[23]. Акрамя гэтага, «Прававая ініцыятыва» ладзіць курсы і трэнінгі ў нестандартных фарматах, каб пашырыць аўдыторыю людзей, якія цікавяцца правамі чалавека. Так, напрыклад, арганізацыя ў 2023 годзе праводзіла «Кінатрэнінг», мэтай якога было навучыць удзельнікаў і ўдзельніц здымаць фільмы пра правы чалавека[24]. Папулярызацыя правоў чалавекаАкрамя непасрэднага навучання правам чалавека арганізацыя прыкладае ўсе намаганні, каб папулярызаваць правы чалавека. На YouTube-канале арганізацыі, вакладаюцца фільмы і відэаролікі пра правы чалавека, праводзіць прамыя эфіры з экспертамі і эксперткамі[25]. Акрамя гэтага арганізацыя здымае інтэрактыўныя гульнявыя фільмы, прысвечаныя правам чалавека[26]. А ў 2018 годзе «Прававая ініцыятыва» зняла праваабарончы серыял «Степаныч»[27]. «Прававая ініцыятыва» таксама спецыялізуецца на напісанні і правядзенні квізаў па правах чалавека[28]. Міжнародная адвакацыяУ межах міжнароднай адвакацыі «Прававая ініцыятыва» актыўна ўдзельнічае ў міжнародных форумах і мерапрыемствах для прыцягнення ўвагі да парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. На 52-й сесіі Рады па правах чалавека ААН Вікторыя Фёдарава, займаючы пазіцыю старшыні Прававой ініцыятывы і з’яўляючыся прадстаўніцай Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі, узняла пытанне пра крытычную сітуацыю з правамі чалавека ў краіне. Нягледзячы на раней выказаныя асцярогі Рады ў 2020 годзе, беларускія ўлады не зрабілі эфектыўных крокаў для паляпшэння сітуацыі. У сваім выступе Фёдарава ўказала на пагаршэнне крызісу ў галіне правоў чалавека ў 2022 годзе, уключаючы нармалізацыю катаванняў, масавы пераслед апазіцыйна настроеных грамадзян і падтрымку Беларуссю расійскай агрэсіі супраць Украіны[29]. У кастрычніку 2023 года на Канферэнцыі АБСЕ ў Варшаве Вікторыя Фёдарава выступіла з аналізам праблемы беспакаранасці ўладаў Лукашэнкі, што з’яўляецца перашкодай для спынення рэпрэсій, аднаўлення справядлівасці для ахвяраў і правядзення дэмакратычных пераўтварэнняў[30]. На форуме «Будучыня дэмакратыі» ў Вільні, які праходзіў 9-10 лістапада, Фёдарава звярнула ўвагу на патрэбы дэмакратычна актыўных грамадзянаў, якія працуюць ва ўмовах абмежаванняў, і абмеркавала метады міжнароднай падтрымкі ў крытычных сітуацыях[31]. «Прававая ініцыятыва» таксама актыўна займаецца падрыхтоўкай і прадстаўленнем дакладаў для міжнародных арганізацый, уключаючы Спецыяльнага дакладчыка па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, Спецыяльнага дакладчыка ААН па пытанні правоў на свабоду мірных сходаў і асацыяцый, Маскоўскі механізм АБСЕ[32] і Спецыяльнага дакладчыка ААН па пытанні катаванняў. Гэтыя даклады ахопліваюць шырокі спектр праблемаў, у тым ліку парушэнне права на свабоду ад катаванняў, бесчалавечнае абыходжанне, парушэнні правоў чалавека ў кантэксце вайны ва Украіне і сістэмныя перашкоды для судовай абароны ў Беларусі. Такім чынам, «Прававая ініцыятыва» выкарыстоўвае міжнародныя платформы і механізмы для асвятлення парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, імкнучыся прыцягнуць увагу сусветнай супольнасці да крызісу правоў чалавека ў Беларусі. Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у БеларусіДзейнасць Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у БеларусіМіжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі — спецпраект Прававой ініцыятывы, заснаваны разам з беларускімі і міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі[33]. Пасля выбараў 2020 года Беларусь сутыкнулася з рэкордным узроўнем гвалту. З 9 па 12 жніўня толькі афіцыйна затрымалі больш за 3000 мірных пратэстоўцаў[34]. Дакладных лічбаў пра колькасць рэпрэсаваных за 2021 і 2022 год няма да гэтага часу, але лік ідзе на тысячы. Рэпрэсіі працягваюцца і пасля ўварвання Расіі ва Украіну. Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі быў заснаваны, каб фіксаваць выпадкі масавых катаванняў і не дапусціць беспакаранасці ў будучыні. Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі працуе ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі і ўваходзіць у Міжнародную платформу падсправаздачнасці Беларусі (IAPB) — кааліцыю незалежных няўрадавых арганізацый, якія аб’ядналі намаганні для збору, кансалідацыі, праверкі і захавання доказаў грубых парушэнняў правоў чалавека, якія ўяўляюць сабой злачынствы па міжнародным праве, учыненыя беларускім урадам пасля фальсіфікацыі выбараў у 2020 годзе[35].
Справаздачы і расследаванні Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia