Сяргей Сяргеевіч Шчарбакоў

Сяргей Сяргеевіч Шчарбакоў
Дата нараджэння 27 чэрвеня 1981(1981-06-27) (43 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (2015)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Сяргей Сяргеевіч Шчарбакоў (нар. 27 чэрвеня 1981(1981-06-27), Прага) — беларускі спецыяліст у галіне механікі дэфармуемага цвёрдага цела. Доктар фізіка-матэматычных навук (2015), дацэнт (2011).

Біяграфія

Нарадзіўся 27 чэрвеня 1981 года ў Празе.

У 1998—1999 гадах працаваў лабарантам у ТАА «НВА Трыбафатыка» (г. Гомель).

У 2005 годзе скончыў механіка-матэматычны факультэт (спецыяльнасць «Механіка») і спецыяльны факультэт бізнесу і інфармацыйных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (спецыяльнасць «Эканамічная кібернетыка»).

У жніўні — кастрычніку 2005 года працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам у ТАА «НВА Трыбафатыка».

У 2008 годзе скончыў аспірантуру БДУ.

У 2005—2008 гадах працаваў асістэнтам, з красавіка па верасень 2008 года — малодшым навуковым супрацоўнікам, у 2008—2010 гадах — старшым выкладчыкам, у 2010—2015 гадах — дацэнтам, з 2015 года па верасень 2017 года — прафесарам на кафедры тэарэтычнай і прыкладной механікі механіка-матэматычнага факультэта БДУ.

З верасня 2017 года — намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь. З 2022 года — акадэмік-сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі.

Навуковыя інтарэсы: трыбафатыка; механіка дэфармаванага цвёрдага цела.

Узнагароды

Бібліяграфія

  • Пространственное напряженно-деформированное состояние, объемная повреждаемость и многокритериальные предельные состояния системы твердых тел при одновременном контактном взаимодействии и объемном деформировании : диссертация … доктора физико-математических наук : 01.02.04 : защищена 10.04.2015 : утверждена 14.10.2015 / Щербаков Сергей Сергеевич. — Минск, 2013.
  • Исследование сопряженного напряженного состояния в условиях контактного нагружения и объемного деформирования / М. А. Журавков, С. С. Щербаков // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя фізіка-тэхнічных навук. — 2008. — № 1. — С. 48—57.
  • Методы анализа напряженного состояния лабораторной модели системы колесо/рельс / С. С. Щербаков // Заводская лаборатория. Диагностика материалов. — 2007. — № 11. — С. 32—40.
  • Vibro-impact in rolling contact / L. A. Sosnovskiy, S. S. Sherbakov // Journal of Sound and Vibration. — 2007. — Vol. 308, iss. 3/5. — P. 489—503.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya