Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (ДКНТ Беларусі) — ведамства ўрада Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць ахову правоў інтэлектуальнай уласнасці[3]. Старшыня камітэта прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 21 снежня 2021 года пасаду старшыні камітэта займае Сяргей Шлычкоў. СкладНа 2019 год ДКНТ Беларусі ўключаў:
ПаўнамоцтвыЗгодна з уставам камітэт мае паўнамоцтвы на:
Гісторыя30 лістапада 1993 года Кабінет міністраў Рэспублікі Беларусь зацвердзіў Пастанову № 809 аб стварэнні Камітэта па навуцы і тэхналогій (КНТ). 23 верасня 1994 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 122 «Аб змяненні структуры цэнтральных органаў кіравання Рэспублікі Беларусь», паводле якога КНТ далучылі да Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь. 11 студзеня 1997 года А. Лукашэнка падпісаў Указ № 30 «Аб сістэме рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь», якім пераўтварыў КНТ Мінадукацыі і навукі Беларусі ў Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (ДКНТ Беларусі). 24 верасня 2001 года Указам № 516 «Аб удасканаленні сістэмы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь» ДКНТ Беларусі аб’ядналі з Дзяржаўным вышэйшым атэстацыйным саветам і Дзяржаўным патэнтным камітэтам у Камітэт па навуцы пры Савеце міністраў Беларусі. У складзе Камітэта па навуцы ўтварылі Вышэйшы атэстацыйны камітэт. 5 сакавіка 2002 года А. Лукашэнка падпісаў Дэкрэт № 7 «Аб удасканаленні дзяржаўнага кіравання ў сферы навукі», якім Камітэт па навуцы зноў перайменавалі ў КНТ пры Савеце міністраў. У склад КНТ улучылі Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці. 12 лютага 2004 года А. Лукашэнка падпісаў Указ № 66 «Аб некаторых захадах па аптымізацыі сістэмы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Савету міністраў Рэспублікі Беларусь, структуры і колькасці работнікаў дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый». Паводле Указа, КНТ зноў пераўтварылі ў ДКНТ Беларусі. 4 жніўня 2009 года А. Лукашэнка падпісаў Дэкрэт № 9 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Дэкрэт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2002 г. № 7», паводле якога размежаваў паўнамоцтвы ДКНТ Беларусі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[7]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia