Сяргей Уладзіміравіч Данскіх
Сяргей Уладзіміравіч Данскіх (нар. у 1971, г. Шчучын) — беларускі навуковец, педагог, турызмолаг, кандыдат культуралогіі, дацэнт. Біяграфічныя звесткіНавучаўся ў школе № 1 і школе мастацтваў у Шчучыне. Скончыў з адзнакай у 1994 годзе гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Гісторыя». У 1994—1994 гадах навучаўся ў аспірантуры гэтай жа ВНУ па спецыяльнасці «Тэорыя і гісторыя культуры (філасофскія навукі)». Пасля таксама навучаўся ў дактарантуры. Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата культуралогіі па спецыяльнасці «Тэорыя і гісторыя культуры» абараніў у 1999 годзе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Праблемы культуры ў філасофіі В. В. Разанава». Ягоная кандыдацкая дысертацыя — першая ў Рэспубліцы Беларусь кандыдацкая дысертацыя па культуралогіі. Выканана пад навуковым кіраўніцтвам прафесара Абрама Разенфельда. У 2003 годзе Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь прысвоіў яму навуковае званне дацэнта. З 1997 года працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. У розны час займаў пасады выкладчыка кафедры тэорыі і гісторыі сусветнай культуры, дацэнта кафедры культуралогіі, намесніка начальніка і начальніка вучэбна-метадычнага ўпраўлення ўніверсітэта, намесніка дэкана факультэта эканомікі і кіравання, намесніка дэкана гуманітарнага факультэта, намесніка дэкана факультэта турызму і сэрвісу. У 2008—2010 гадах займаў пасаду дэкана факультэта турызму і сервісу, у 2010—2013 з’яўляўся загадчыкам кафедры турызму і культурнай спадчыны. З 2019 года займае пасаду дацэнта гэтай кафедры. Навуковая дзейнасцьАсноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны пытанням турызмалогіі, культурнай спадчыны і краязнаўства Гродзеншчыны. Аўтар каля 200 навуковых работ і каля 60 навукова-папулярных работ, у тым ліку 5 манаграфій, 5 вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 2 даведнікаў, некалькі дзясяткаў артыкулаў у навуковых перыядычных выданнях. Падрыхтаваў 9 магістраў навук, у тым ліку 1 замежнага грамадзяніна. З’яўляецца сябрам каардынацыйнай рады па турызму Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. Узнагароды і прэміі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia