Сяргей Цімафеевіч Маісеенка
Сярге́й Цімафе́евіч Маісе́енка (10 сакавіка 1920, в. Чубакова (цяпер Дубровенскі раён Віцебскай вобласці) — 17 студзеня 2015) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч, міністр лясной гаспадаркі БССР у 1966—1985 гадах. БіяграфіяПасля заканчэння школы паступіў у Беларускі лесатэхнічны інстытут імя С. М. Кірава на лесагаспадарчы факультэт. Пасля чацвёртага курса быў накіраваны на вытворчую практыку ў Дзяругінскі лясгас Курскага упраўлення лясной гаспадаркі, дзе яго заспела Вялікая Айчынная вайна. Адмовіўшыся ад размеркавання, паступіў у Адэскае артылерыйскае вучылішча. Скончыўшы яго напярэдадні пачатку аперацыі «Баграціён», патрапіў у 3-ю армію, у шэрагах якой вызваляў Беларусь, Польшчу, дайшоў да Берліна[1]. Пасля дэмабілізацыі быў накіраваны на працу ляснічым Краснабродскага (цяпер — Даманаўскага) лясніцтва Бабруйскага лясгаса, які ўзначаліў 11 сакавіка 1952 года[1]. У маі 1960 года быў прызначаны начальнікам Галоўнага ўпраўлення лясной гаспадаркі пры Савеце Міністраў БССР. У 1966 годзе, калі ствараецца саюзна-рэспубліканскае Міністэрства лясной гаспадаркі Беларускай ССР, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ён быў прызначаны міністрам і працаваў на пасадзе да 1985 года[2]. Узнагароды
Заслужаны лесавод Беларускай ССР (1970), Заслужаны лесавод Польскай Народнай Рэспублікі (1977). ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia