Аляксандр Нічыпаравіч Аксёнаў
Алякса́ндр Нічы́паравіч Аксё́наў (9 кастрычніка 1924, в. Кунтараўка, Веткаўскі раён — 8 верасня 2009, Мінск) — беларускі і савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч. БіяграфіяУ 1941 годзе скончыў Гомельскае педагагічнае вучылішча[4]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[4]. Камандзір узводу 49-й гвардзейскай стралковай дывізіі, быў паранены на Сталінградскім фронце. На Беларусь вярнуўся ў 1944. Адразу пасля вайны пачаў займацца камсамольскай працай у Баранавіцкай і Гродзенскай абласцях[4], працаваў у Арэнбургу. Скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1957). З 1953 першы сакратар ЦК ЛКСМБ[4]. У 1959 прызначаны на пасаду намесніка старшыні КДБ БССР[4]. З 1960 міністр унутраных спраў БССР. З 1965 — першы сакратар Віцебскага абкама. Другі сакратар ЦК КПБ з 1971. У 1978—1983 старшыня Савету Міністраў БССР[4]. З 1983 па 1985 пасол СССР у Польскай Народнай Рэспубліцы. Да 1989 займаў пасаду старшыні Дзяржаўнага камітэта СССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. На гэтай пасадзе спрыяў дэмакратызацыі дзяржаўных СМІ. Пасля выхаду ў адстаўку Аксёнаў вярнуўся ў Беларусь, актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці не прымаў. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1955—1967 і 1971—1983, Вярхоўнага Савета СССР у 1966—1984 і 1986—1990, член Прэзыдыўму ВС БССР у 1975—1983. Пахаваны 10 верасня 2009 года на Усходніх могілках у Мінску. УзнагародыУзнагароджаны чатырмаордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Славы III ступені і ордэнам Айчыннай вайны I ступені, а таксама медалямі і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР і Савету Міністраў Беларусі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia