Сяргей Яфімавіч Багданчук
Сяргей Яфімавіч Багданчук (парт. псеўданім Жэнька; 1911, в. Касцяні, Слонімскі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя, цяпер Слонімскі раён — 4 красавіка 1933, вёска Гузні, Брэсцкі павет, Палескае ваяводства, Другая Рэч Паспалітая) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі ў 1920—1930-я, адзін з пачынальнікаў камсамольскіх арганізацый на Слонімшчыне. Псеўданімы: Жэнька, Старык. БіяграфіяУ 1927 годзе абраны сакратаром Слонімскага падпольнага акруговага камітэта Камуністычнага саюза моладзі Заходняй Беларусі. Член Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі з 1928 года. Неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі. У 1928 эміграваў у СССР. У 1932 скончыў Камуністычны ўніверсітэт нацыянальных меншасцей Захаду імя Мархлеўскага ў Маскве (Масква)[1]. Прызначаны сакратаром Брэсцкага акругкама КПЗБ. На даручэнне ЦК партыі ўзначальваў найбуйнейшы страйк лесарубаў і вазакаў у Пружанскім павеце (9 снежня 1932 — люты 1933), які скончыўся выкананнем патрабаваннях забастоўцаў. 4 красавіка 1933 года арыштаваны паліцыянтамі на явачнай кватэры ў вёсцы Франопаль Брэсцкага павета. Пасля жорсткіх катаванняў у паліцэйскім участку забіты на беразе ракі Мухавец ля вёскі Гузні. Ушанаванне памяціІмем Сяргея Багданчука названая адна з вуліц былой вёскі Гузні (цяпер у складзе Брэста). У 1970 годзе ў пасёлку Мухавец Брэсцкага раёна каля будынка сярэдняй школы пастаўлены помнік Багданчуку[1]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia