Франопаль (Брэсцкі раён)
Франо́паль[1] (трансліт.: Franopaĺ, руск.: Франополь) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Радваніцкага сельсавета. Размешчаны за 36 км на паўднёвы ўсход ад Брэста, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Жабінка. У складзе Рэспубліканскага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Селекцыйна-гібрыдны цэнтр «Заходні» (цэнтр — аг. Вялікія Матыкалы). Радзіма ўдзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, ганаровага грамадзяніна Брэста Васіля Пятровіча Ласковіча. ГісторыяУ XIX стагоддзі вёска — цэнтр маёнтка ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1858 годзе маёнтак ва ўладанні А. Соладава, які меў 221 дзесяціну зямлі. У 1897 годзе працавалі хлебазапасны магазін, лаўка. Адносілася да Радваніцкай сельскай грамады. У 1905 годзе вёска ў Радваніцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Непадалёку знаходзілася аднайменнае паселішча (12 жыхароў). Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Радваніцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну нямецка-фашысцкія акупанты знішчылі 39 двароў, загубілі 13 жыхароў; на фронце загінулі 18 вяскоўцаў. Насельніцтва
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia