Сярпок

Сярпок

Falcaria vulgaris
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Falcaria Fabr., 1759


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29665
NCBI  52468
GRIN  g:4609
IPNI  39995-1

Сярпо́к[1][2] (Falcaria) — род травяністых раслін сямейства Парасонавыя (Umbelliferae). Налічвае 5[3] (каля 5[2]) (адзіны від — Сярпок звычайны (Falcaria vulgaris Bernh.)[4]) відаў, пашыраных ва ўмераным поясе Еўразіі і Паўночнай Афрыкі.

Сярпок звычайны (Falcaria vulgaris Bernh.) Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Батанічнае апісанне

Сярпок звычайны — двухгадовая кветкавая расліна з прамым галінастым сцяблом вышынёй 30—60 см і верацёнападобным коранем. Лісце чаргаванае, трайчастае і простае, скурыстае, зубчастае па краі. Кветкі белыя, у складаных парасоніках. Пялёскаў — 5. Плод — віслаплоднік.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна пашырана ва ўмераным поясе Еўразіі і Паўночнай Афрыкі. Расце на ўзлесках і палянах, стэпах, саваннах, стэпавых лугах, аблогах, пашах, пустках, каля дарог, па берагах рэк і ручаёў[5]. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезатроф, эўтроф[5].

Выкарыстанне

Лекавыя расліны. Маладое лісце выкарыстоўваюць у якасці прыправы і на салату. Насенне мае смак, падобны да смаку насення кмену.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 53. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. а б БелЭн 2002.
  3. ЭПБ 1986.
  4. Сярпок: інфармацыя на сайце GRIN
  5. а б Сярпок: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

  • Сярпок: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Falcaria (Резак) у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya