Сярэдняе каралеўства
Сярэдняе каралеўства — умоўная назва дзяржавы, утворанай у выніку падзелу Франкскай імперыі па Вердэнскаму дагавору ў 843 годзе, куды ўвайшла Італія і паласа земляў ад Нідэрландаў да Праванса. Да гэтага «Сярэдняга каралеўства», на чале якога стаў імператар Лотар I, адышла таксама большая частка былога франкскага каралеўства Бургундыя, за выключэннем невялікай паўночна-заходняй часткі на захад ад Соны, якая была замацавана за Заходнефранкскім каралеўствам і на тэрыторыі якой у далейшым утварылася герцагства Бургундыя. ![]() Тэрыторыя Сярэдняга каралеўства ахоплівала землі, населеныя рознымі народамі — германскімі (франкамі ў Аўстразіі, фрызамі ў Фрысландыі, алеманамі ў Эльзасе) і раманскімі (у Бургундыі, Правансе і Італіі). Фактычнай сталіцай каралеўства быў не Рым, а Ахен. У 844 годзе Лотар I прызначыў свайго старэйшага сына Людовіка каралём Італіі, а ў 850 годзе папрасіў Рымскага Папу каранаваць Людовіка як імператара, хоць і сам працягваў быць імператарам. У 855 годзе Лотар I, адчуўшы набліжэнне смерці, завяшчаў падзяліць яго «Сярэдняе каралеўства» паміж сваімі сынамі, пасля чаго пастрыгся ў манахі ў Прумскім абацтве і праз некалькі дзён памёр. Пасля Прумскага падзелу Італія і тытул імператара адышлі да старэйшага сына Людовіка II Італьянскага, а каралеўства Праванс (уключаючы большую частку Бургундыі) — да малодшага сына Карла Праванскага. Сярэдняму сыну Лотару II дасталася тэрыторыя, якая ахоплівала галоўным чынам заходнюю Аўстразію і Фрызію, названая затым Латарынгіяй. Гл. таксама
Бібліяграфія
|
Portal di Ensiklopedia Dunia