Франкская дзяржава
Франкская дзяржава або каралеўства (фр.: royaumes francs, лац.: regnum (imperium) Francorum), радзей Франкія (лац.: Francia) — умоўная назва дзяржавы ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе ў V—IX ст. Утварылася на тэрыторыі Заходняй Рымскай імперыі адначасова з іншымі варварскімі каралеўствамі. Гэтыя тэрыторыі былі населены франкамі пачынаючы з III стагоддзя. У выніку бесперапынных заваёніцкіх паходаў маярдома франкаў Карла Мартэла, яго сына Піпіна Кароткага, а таксама ўнука Карла Вялікага, пры якім каралеўства сталі імперыяй, да пачатку IX стагоддзя дзяржава дасягнула найбольшых сваіх памераў. З прычыны традыцыі дзяліць спадчыну паміж сынамі, тэрыторыя франкаў толькі ўмоўна кіравалася як адзіная дзяржава, а фактычна складалася з некалькі каралеўстваў (regna). Колькасць і размяшчэнне каралеўстваў змянялася з часам, і першапачаткова Франкіяй звалася толькі адно каралеўства, а менавіта Аўстразія, якое размяшчалася ў паўночнай частцы Еўропы на рэках Рэйн і Маас; тым не менш, часам у гэта паняцце ўключалі і каралеўства Нейстрыя, што знаходзілася на поўнач ад Луары і на захад ад Сены. З часам ужыванне назвы Франкія ссоўвалася ў кірунку Парыжа і замацавалася ўрэшце за басейнам Сены, вакол Парыжы (цяпер гэта вобласць вядома пад імем Іль-дэ-Франс), пазней даўшы імя Французскаму каралеўству.
Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia