Плошча паверхні возера 3,45 км², даўжыня 4,6 км, найбольшая шырыня 1,3 км. Даўжыня берагавой лініі 12,84 км. Найбольшая глыбіня Сясіта дасягае 10,6 метраў, сярэдняя 4,6 м. Плошча вадазбору 370 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны вышынёй ад 3 да 10 метраў з дзвюма тэрасамі. Берагі нізкія. Берагавая лінія (12,8 км) звілістая, утварае залівы і мысы. Пойма шырынёй ад 10—20 да 200 метраў, забалочаная. Дно возера да глыбіні 2 метраў пясчанае, глыбей — глеістае. Возера эўтрофнае. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй да 30 метраў да глыбіні 1,2 м. Залівы зарастаюць гарлачыкамі, рдзестамі. Падводная расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 2 м.
Дно складанай формы з вялікай колькасцю водмелей і ўпадзін. У паўднёвай частцы возера востраў плошчай каля 1 га. Возера праточнае. Праз Сясіта працякае рака Ловаць і злучае яго з возерам Чарняста, з усходу ўпадае Зайкаўскі канал.
Сясі́та // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 364. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область (руск.) / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 15. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.
Витебская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 11. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8.
Ліст карты N-36-1. Выданне 1985 года. Стан мясцовасці на 1983 год. (руск.)