Сёдэрчэпінгскі працэсСёдэрчэпінгскі працэ́с (англ.: Söderköping Process) — міжнародная ініцыятыва, створаная з мэтай памежнага супрацоўніцтва ў сувязі з пашырэннем Еўрасаюза на ўсход, а таксама дзеля развіцця дыялогу ў пытаннях прытулку і ірэгулярнай міграцыі ў дзяржавах на ўсход ад граніцы Еўрасаюза. Створана ў 2001 годзе ў шведскім горадзе Сёдэрчэпінг[1], адкуль і пайшла назва ініцыятывы. У першай сустрэчы прынялі ўдзел чыноўнікі з Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны, а таксама прадстаўнікі ўрада Швецыі, Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў, Еўрапейскай камісіі і Міжнароднай арганізацыі па міграцыі[2]. Пасля далучэння да ініцыятывы Швецыя займалася яе фінансаваннем. Сакратарыят размяшчаецца ў Кіеве (Украіна). Апошняя сустрэча на высокім узроўні адбылася 8 снежня 2011 годзе ў Стакгольме[3]. На пасяджэнні было вырашана інкарпараваць ініцыятыву ў больш шырокую праграму Еўрасаюза — Усходняе партнёрства[4]. Дзяржавы-ўдзельніцыІніцыятыву складалі 14 краін[5]: Беларускае прадстаўніцтва ў ініцыятывеЗ беларускага боку ўдзел бралі наступныя дзяржаўныя інстытуцыі:
Недзяржаўныя арганізацыі:
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia