Сёстры міласэрнасці
Сёстры міласэрнасці (англ.: The Religious Order of the Sisters of Mercy, RSM) — каталіцкая жаночая кангрэгацыя. Заснавана Кэтрын Элізабэт Мак-Олі 12 снежня 1831 года ў Дубліне (Ірландыя). Дзейнасць кангрэгацыі скіравана на дапамогу бяздольным і адукацыю бедных. Сёстры кангрэгацыі даюць зарок беднасці, паслушэнства і цноты. Адметнасць Сясцёр міласэрнасці — зарок служэння і актыўная грамадская дзейнасць, якая праяўляецца ў лабіраванні пэўных палітычных праграм. Адпаведна сваёй місіі многія манашкі займаюцца выкладчыцкай, медыцынскай і дабрачыннай дзейнасцю. ГісторыяКэтрын Элізабэт Мак-Олі пасля атрымання спадчыны выдаткавала значныя сродкі на арганізацыю «Дома міласэрнасці» ў Дубліне. У Доме паслядоўніцы Мак-Олі аказвалі адукацыйныя, рэлігійныя і сацыяльныя паслугі бедным жанчынам і дзецям. «Дом міласэрнасці» захаваўся да цяперашняга часу, у ім знаходзіцца «Міжнародны цэнтр міласэрнасці». Свецкая дзейнасць жаночай суполкі, сабранай пры «Доме міласэрнасці» першы час сутыкнулася з насцярожанасцю царкоўнай іерархіі. Каб пазбегнуць праблем з царкоўнай уладай, Мак-Олі па радзе свайго духоўніка заснавала кангрэгацыю. ![]() Пры жыцці Мак-Олі кангрэгацыя налічвала прыкладна 150 сясцёр, было заснавана яшчэ 12 дамоў сясцёр у Ірландыі і 2 дамы ў Англіі. Пасля смерці Мак-Олі 11 лістапада 1841 года, кангрэгацыя «Сёстры міласэрнасці» паступова распаўсюджвала дзейнасць у ЗША, Аўстраліі, Новай Зеландыі і Аргенціне. У 1992 годзе кангрэгацыяй «Сёстры міласэрнасці» створана Міжнародная асацыяцыя міласэрнасці (Mercy International Association), у 2006 годзе яе валавы даход склаў каля 5,5 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. 20 мая 2009 года дзейнасць кангрэгацыі расследаваў ірландскі ўрад. Даклад Камісіі па расследаванні жорсткага абыходжання з дзецьмі абвінаваціў сясцёр у фізічным, слоўным і сексуальным гвалце над дзецьмі, якія жывуць у дзіцячых дамах кангрэгацыі[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia