Сідаравічы (Магілёўскі раён)
Сі́даравічы[1] (трансліт.: Sidaravičy, руск.: Сидоровичи) — аграгарадок у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці, каля аўтадарогі Магілёў — Гомель. Уваходзіць у склад і з'яўляецца цэнтрам Сідаравіцкага сельсавета. Цэнтр калгаса. За 24 км на поўдзень ад Магілёва. У 2001 годзе налічвалася 554 жыхары, 215 двароў. У вёсцы 2 дрэваапрацоўчыя цэхі, сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, амбулаторыя, аддзяленне сувязі. ГісторыяУ часы Вялікага Княства Літоўскага вёска ўваходзіла ў склад Быхаўскага староства, была ўладаннем Сапегаў. У 1740 годзе сяляне вёскі аб’ядналіся з сялянамі навакольных вёсак, стварылі ўзброены атрад (200 чалавек) і выступілі супраць М. Сапегі. Узначалілі выступленне сялян В. Ярашэнка, Г. Бушня, М. Козел і В. Гетман. На падаўленне хваляванняў з Быхаўскага гарнізона 27 красавіка 1740 года пасланы ваенны аддзел на чале з намеснікам Д. Стахоўскім. Каля Сідаравічаў сяляне зрабілі засаду, атакавалі карнікаў і разбілі іх. У маі 1740 года выступленне было задушана, удзельнікі жорстка пакараныя. У часы Расійскай імперыі ў складзе Быхаўскага павета. У 1861—1865 гадах у вёсцы была збудавана царква (зруйнаваная), прыкладна ў той самы час паштовая станцыя XIX стагоддзя. За савецкім часам — брацкая магіла савецкіх воінаў, помнікі савецкім воінам і землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. НасельніцтваВядомыя асобы
Славутасці
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia