СідэрацыяСідэрацыя — заворванне ў глебу зялёнай масы раслін (зялёнага ўгнаення) з мэтай яе ўзбагачэння азотам і арганічнымі рэчывамі.[1] Гэты тэрмін прапанаваў французскі навуковец Жорж Віль (1824-1897). Для сідэрацыі ўжываюць, галоўным чынам, бабовыя культуры — лубін, сырадэлю, баркун, рутвіцу, чыну, канюшыну, гарошак, Crotalaria, рапс і інш. Расліны альбо на карню заворваюць на ўчастку, радзей — скошваюць і выкарыстоўваюць для ўгнаення іншага поля, або для кампосту. Сідэрацыя паляпшае фізічныя і фізіка-хімічныя ўласцівасці глебы (буфернасць, ёмістасць паглынання, вільгацяёмістасць і т . п.), паніжае кіслотнасць, забяспечвае развіцце карыснай мікрафлоры. Акрамя ўзбагачэння глебы арганічным рэчывам, ворны пласт узбагачаецца азотам, які быў асіміляваны клубяньковымі бактэрыямі, а таксама іншымі пажыўным рэчывамі, якія былі вынятыя каранямі сідэратаў з глыбокіх глебавых гарызонтаў. Эфектыўнасць сідэрацыі пры паляпшэнні ўрадлівасці глебаў прыблізна такая ж, як і гною. У Нечарназёмнай зоне Расіі сярэдняя прыбаўка ўраджайнасці складае: Сідэрацыю ўжываюць у земляробстве з глыбокай старажытнасці:
Сідэрацыю карысна спалучаць з унясеннем калійных і фосфарных мінеральных угнаенняў. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia