Гной (угнаенне)
![]() Гной — арганічнае ўгнаенне на аснове экстрыментаў свойскай жывёлы. Выходзіць ў працэсе ферментацыі і мікраарганічнай апрацоўкі. Утрымоўвае ўсе неабходныя раслінам элементы сілкавання, валодае значным запасам арганічных рэчываў для стварэння гумусу ў глебе. Гной таксама выкарыстоўваецца як субстрат, паліва, сыравіна ў прамысловасці, звязальны раствор у традыцыйным будаўніцтве. КласіфікацыяКласіфікацыя гною залежыць ад паходжання і мэты яго выкарыстання. У сельскай гаспадарцы прынята адрозніваць:
Подсцілкавы гной утвараецца ў выніку выкарыстання подсцілкі (торф, салома, драўнянае пілавінне і г. д.) для стойлавай жывёлы. Подсцілкавы гной уяўляе сабою сумясь подсцілкі з цвёрдымі і вадкімі экстрыментамі. У сваю чаргу, подсцілкавы гной падзяляецца на:
Падчас захавання хімічны склад подсцілкавага гною змяняецца. Не рэкамендуецца даводзіць яго да стадыі перапрэлага, бо гэта прыводзіць да памяншэння арганічных рэчываў у 2 — 3 разы[1]. Пры захаванні гною ўтвараецца гнойная жыжка — каштоўнае вадкае ўгнаенне. На буйных жывёлагадоўчых комплексах подсцілка амаль не выкарыстоўваецца. Напрыклад, у сельскай гаспадарцы Беларусі 60 % свойскай жывёлы трымаюцца без подсцілкі[2]. Бясподсцілкавы гной уяўляе сабою сумесь вадкіх і цвёрдых экстрыментаў з прымешкамі вады і кармоў. У залежнасці ад суадносін цвёрдай і вадкай фракцый вылучаюць:
Птушыны памёт таксама прынята падзяляць на подсцілкавы і бясподсцілкавы[3]. Гуана — сухое ўгнаенне. У залежнасці ад умоў захавання яно мае адрозны хімічны скдад і падзяляецца на вышчалачанае і нявышчалачанае[4]. Фекаліі — сумясь калу і мачы чалавека. У залежнасці ад умоў захавання і абеззаражання фекальныя масы адрозніваюцца па ўтрыманню карысных рэчываў[5]. Вытворчасць і захаваннеКолькасць і якасць гною ў вялікай ступені залежыць ад скормленых кармоў, відаў і ўзросту жывёл, тыпу кармлення, працягласці стойлавага перыяда, спосабаў утрымання і тэхналогіі назапашвання. Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь вызначае аб’ём вытворчасці гною ад адной галавы згодна наступнай норме[6]:
Выхад подсцілкавага гною ў сельскай гаспадарцы разлічваецца згодна формулам[7]:
дзе Г — выхад гною, К — сухое рэчыва корму, П — вага подсцілкі. Склад подсцілкавага гною залежыць ад спосабу захоўвання: гарачы, халодны, гарачы прасаваны. Пры гарачым спосабе гной укладваецца ў вузкія (не шырэй за 3 м) штабелі. Пры халодным гной складуецца ў штабель шырынёй 5 м і вышынёй 1,5 — 2 м, адразу ж уплатняецца. Пры гарачым прасаваным гной спачатку ўкладваецца друзла пластамі 80 — 100 см, пасля падвышэння тэмпературы да 55 °C — 60 °C уплатняецца. Халодны спосаб з’яўляецца найбольш эфектыўным, паколькі пры гэтым менш губляецца азота і арганічных рэчываў, болей назапашваецца і захоўваецца аманійнага азота[8]. Гной захоўваецца ў сховішчах катлаваннага і наземнага тыпаў. Звычайна яны абсталяваны жыжказборнікамі. Паколькі гной мае спецыфічны пах і ўтрымоўвае небяспечныя для навакольнай экалогіі рэчывы[9], дзейнічаюць санітарныя нормы, якія прадугледжваюць будаўніцтва гнойных сховішчаў на пэўнай адлегласці ад чалавечага жытла і ферм, прыродных аб’ектаў, ізаляцыю гноя ад паверхневых і падземных вод[10]. Ужыванне ў земляробствеГной — арганічнае ўгнаенне, якое выкарыстоўваецца ў земляробстве са старажытных часоў[11]. Ён мае працяглы тэрмін уздзеяння на расліны. Прыбаўка да ўраджаю пры яго ўнясенні на лёгкіх глебах адзначаецца на працягу 3 — 4 гадоў, а на цяжкіх — 5 — 6 гадоў[12]. У залежнасці ад ступені ферментацыі і вырошчваемай культуры гной уносяць у глебу ўвосень або ўвесну. Пад раннюю бульбу і капусту лепш уносіць пры асенняй апрацоўцы глебы, пад познія — можна і пры веснавым ўзворванні. Гарбузовыя патрабуюць добра ферментаваны гной, што ўносіцца ўвесну. Моркву, цыбулю і зеляніну лепей сеяць на другі год пасля ўнясення гною. Для набліжэння паспявання культур выкарыстоўваюць гноевую жыжу. Яна адрозніваецца хуткасцю ўздзеяння. Мінеральныя элементы ў ёй знаходзяцца ў легкадаступнай для раслін форме. Для падкормкі раслін у вегетацыйны перыяд яе патрэбна разбаўляць вадой у суадносінах 1:5 ці 1:10. Гноевую жыжу таксама выкарыстоўваюць для прыгатавання тарфяна-жыжавых кампостаў, куды для павышэння якасці дабаўляюць мінеральныя ўгнаенні (на 10 л. — 30 — 50 г. суперфасфату або 20 — 30 г. бясхлорных калійных угнаенняў). Калі расліны бледныя або патрабуецца хутка нарасціць зялёную масу, да вадкіх арганічных угнаенняў дадаюць аміячную салетру: 10 — 20 г. на 10 л. раствора[13]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia