Сілас Араужу да Сілва
Сілас Араужу да Сілва (нар. 30 мая 1996, Пелотас, Бразілія) — бразільскі футбаліст, паўабаронца клуба «Канкордыя». Клубная кар’ераЗ’яўляецца выхаванцам акадэміі «Інтэрнасьянала». У ліпені 2017 года стаў футбалістам луганскай «Зары», дзе выступаў да восені 2019 года. За гэты перыяд згуляў у 60 матчах, у якіх забіў 6 галоў і аддаў 4 галявыя перадачы. У сезоне 2017/2018 у складзе ўкраінскага клуба выступаў у групавым этапе Лігі Еўропы УЕФА, на яго рахунку 5 матчаў і адзін забіты мяч. 29 жніўня 2019 года на правах арэнды перайшоў у ізраільскі клуб «Хапаэль Ірані» Кір’ят-Шмана. За ізраільцян Араужу да Сілва згуляў у 20 матчах, выніковымі баламі не вызначаўся. У ліпені 2020 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[2]. Пакінуў клуб у лістападзе 2020 года[3]. З лютага 2021 года выступаў Бразіліі, у клубах Серыі B ССА і «Гуарані». Сезон 2023 пачаў у складзе клуба «Бара», а ў маі 2023 года перайшоў у «Канкордыю». Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia