Рыу-Гранды-ду-Сул
Рыу-Гранды-ду-Сул (парт.: Rio Grande do Sul) — самы паўднёвы штат Бразіліі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Порту-Алегры. На поўначы мяжуе са штатам Санта-Катарына, на поўдні — з Уругваем, на ўсходзе па рацэ Уругвай — з Аргенцінай. Рыу-Гранды-ду-Сул займае чацвёртае месца ў Бразіліі па аб’ёме ВУП, саступаючы па гэтым паказчыку толькі штатам Сан-Паўлу, Рыа-дэ-Жанэйра і Мінас-Жэрайс, пятае месца па колькасці насельніцтва і дзеліць чацвёртае і пятае месцы індэкса развіцця чалавечага патэнцыялу са штатам Рыа-дэ-Жанэйра. Рыу-Гранды-ду-Сул адыграў прыкметную ролю ў гісторыі Бразіліі. Менавіта гэты штат стаў асноўнай арэнай Рэвалюцыі Фарапілья, самай працяглай грамадзянскай вайны ў гісторыі краіны. У значнай ступені насельніцтва штата складаецца з нашчадкаў перасяленцаў з Партугаліі, Італіі, у меншай ступені — Іспаніі, Францыі, Германіі і іншых краін, а таксама выхадцаў з Афрыкі і Індыі. Першапачаткова эканоміка Рыу-Гранды-ду-Сул моцна залежала ад сельскай гаспадаркі, у прыватнасці, ад гадоўлі буйной рагатай жывёлы. На дадзены момант гэты штат належыць да ліку прамыслова і камерцыйна развітых рэгіёнаў краіны. На поўдні штата размешчаны разваліны місіі Сан-Мігел-дас-Місойнс, уключанай у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Вядомыя асобы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia