Сутыкненні ў Блакітным Ніле (2022)

Сутыкненні ў Блакітным Ніле
Штат (рэгіён) Блакітны Ніл на карце Судана. Пазначаны чырвоным.
Штат (рэгіён) Блакітны Ніл на карце Судана. Пазначаны чырвоным.
Дата 13 ліпеня 2022 — кастрычнік 2022 (дэ-факта) / 15 студзеня 2023 (дэ-юрэ)
Прычына міжэтнічныя супярэчнасці, спрэчкі за зямельныя ўчасткі, канфлікт паміж племянной і дзяржаўнай уладай
Вынік мірная дамова
Праціўнікі
Камандуючыя
Ахмед аль-Омда,
Малік Агар
Эль-Абейд Хамад Абу Шотал,
Абдэлазіз аль-Хілу
Агульныя страты
прынамсі 600 загінулых, больш за 200 000 бежанцаў

Сутыкненні ў Блакітным Ніле 2022 годаміжэтнічны канфлікт у Судане, які пачаўся з сутыкненняў народа хаўса з народамі фундж і берта ў рэгіёне Блакітны Ніл на паўднёвым усходзе краіны.

Перадгісторыя

У Блакітным Ніле пражываюць разнастайныя этнічныя групы, у тым ліку народ хаўса, які паходзіць з Заходняй Афрыкі. У 1924 годзе, пры брытанскім уладанні, яны атрымалі ўласныя зямельныя ўчасткі. У 1948 годзе ў дачыненні да народа былі прынятыя законы, якія ўскладнілі атрыманне хаўса суданскага грамадзянства, а таму яны не змаглі перадаць зямлю ў спадчыну сваім дзецям. У незалежным Судане хаўса сталі ўспрымацца як замежнікі, нягледзячы на тое, што многія прадстаўнікі народа жылі ў краіне на працягу стагоддзяў[1]. Таму этнас стаў часта падвяргацца дыскрымінацыі[2].

У 1995 годзе ў Блакітным Ніле адбылося паўстанне супраць дыктатуры Амара аль-Башыра[3] і мясцовага губернатара Абдалы Абу-Фатмы Абдалы, этнічнага хаўса. З-за гэтага рэжым Башыра стаў аддаваць перавагу народу хаўса ў Блакітным Ніле, бо ўлады лічылі гэты народ найбольш лаяльным[3]. У ходзе паўстання ў Блакітным Ніле групоўкі НВРС-П прадстаўнікі хаўса часта далучаліся да суданскай арміі і апалчэння Джанджавід[3][4]. Аднак частка хаўса ваявала і на баку паўстанцаў[3]. У 2017 годзе групоўка НВРС-П распалася на асобныя фракцыі. Адну ўзначаліў Абдэлазіз аль-Хілу, а другую — Малік Агар, прадстаўнік народнасці анкасана[5]. Хаўса падтрымалі апошняга[6].

У 2020 годзе ў Судане адбылася рэвалюцыя, у ходзе якой урад Башыра быў зрынуты. Нестабільная сітуацыя ў краіне ўзмацніла напружанасць паміж хаўса і іншымі народамі Блакітнага Ніла[3]. Тым часам новы ўрад Судана і абедзве фракцыі НВРС-П падпісалі мірнае пагадненне[7].

Каб знізіць міжэтнічную напружанасць, Малік Агар прасунуў свайга сваяка Эль-Абейда Хамада Абу Шотала (прадстаўніка народа фундж) на пасаду вярхоўнага правадыра плямёнаў Блакітнага Ніла[8][9][5]. Абу Шотал імкнуўся правесці перагляд зямельных уладанняў хаўса[9]. У той жа час новы губернатар Блакітнага Ніла Ахмед аль-Омда задаволіў просьбу лідараў народа заснаваць эмірат у штаце Блакітны Ніл на ўчастках, якія належаць сем’ям хаўса[3]. У сувязі з тым паміж Аль-Омдай і Шоталам адбыўся канфлікт[3][10].

У студзені 2022 года хаўся ўступілі ў спрэчкі з народамі фунджа і берта вакол некаторых зямельных участкаў[10][3].

Ход падзей

13 ліпеня 2022 года адбыліся сутыкненні ў гарадах Кайсан, Ар-Разэйрэс і Вад-эль-Махі[2][11] паміж хаўса з аднаго боку і берта і фундж з другога. Повадам стала забойства маладога хаўса каля горада Кайсан падчас сваркі з невядомымі з берты або фунджа[4][9]. У спробе спыніць гвалт губернатар Блакітнага Ніла аль-Омда забараніў публічныя сходы і маршы на працягу месяца, але гэта мала што дало[12]. Ён абвясціў каменданцкі час у Вад-эль-Махі і разгарнуў на месцах часці суданскай арміі і Сіл аператыўнай падтрымкі[10]. 15 ліпеня ўрадавая армія закрыла мост паміж Разэйрэсам і Ад-Дамазінам, не даючы ўцекачам збегчы. Усе дарогі ў Ад-Дамазін і з яго таксама былі закрыты. У гэты ж час успыхнулі баі ў Ганісе, але да канца ночы яны сціхлі. 16 ліпеня адбыліся сутычкі ў рэгіянальнай сталіцы Ад-Дамазіне[13].

Па даных урада Судана, у сутыкненнях 14 ліпеня загінулі 13 чалавек і былі падпалены 16 крам[4][14]. Першапачаткова ўрад сцвярджаў пра 31 загінулага, але пазней высветлілася, што гэта памылка друку. Цэнтральны камітэт суданскіх лекараў абверг гэта паведамленне, сцвярджаючы, што толькі ў Ад-Дамазіне загінулі 23 чалавекі і 84 атрымалі раненні[4].

20 ліпеня, нягледзячы на меры аль-Омды і ўрада Судана, гвалт успыхнуў з новай сілай[2]. Адэль Агар, мэр Ар-Разэйрэса, звярнуўся па дапамогу да ўрада для аднаўлення парадку ў горадзе[14]. У некаторых частках штата былі зафіксаваны масавыя забойствы[15]. Да 21 ліпеня, паводле звестак уладаў, 105 чалавек былі забітыя ў сутыкненнях на Блакітным Ніле. Толькі з Ад-Дамазіна беглі больш за 31 000 чалавек[16][17]. Жыхары Блакітнага Нілу і староннія назіральнікі, аднак, сцвярджалі, што колькасць загінулых была значна вышэй[15]. Паводле альтэрнатыўных ацэнак, на працягу месяца 149 загінулі і больш за 124 атрымалі раненні[18].

З надыходам зацішша сітуацыя заставалася бядотнай. На вуліцах былі раскіданы трупы, якія не паклапаціліся прыбраць[19][20]. У рэгіён пачалася дастаўка гуманітарнай дапамогі[19][16]. Фракцыя Агара і аль-Омда абвінавацілі рэшткі Народных сіл абароны, ваенізаванага фарміравання прыхільнікаў Амара аль-Башыра, і баевікоў Аль-Хілу ў распальванні канфлікту[21][15]. Тым часам Абу Шотал абвінаваціў у падзеях аль-Омду, Агара і хаўса[21].

Прадстаўнікі народа хаўса, якія пражывалі ў іншых часткай краіны, пачынаючы з 18 ліпеня 2022 года, арганізавалі пратэсты супраць гвалту ў дачыненні да супляменнікаў. У прыватнасці, з нагоды сутычак у Блакітным Ніле адбыліся беспарадкі ў Касале[22][23][24].

На працягу жніўня сітуацыя ў Блакітным Ніле стабілізавалася. У край прыбыла дэлегацыя ААН, якая правяла перамовы з аль-Омда[17]. Лідары хаўса, берта і фундж пагадзіліся на перамір’е[25]. Аднак 1—4 верасня канфлікт аднавіўся. У выніку загінулі 25 і былі паранены 44 асобы[26], 21 000 чалавек беглі[27].

У сярэдзіне кастрычніка пачалася новая хваля гвалту, галоўным чынам вакол горада Вад-эль-Махі[28]. 13 кастрычніка адбыліся сутычкі ў вёсцы Дам, дзе загінулі 13 чалавек, 26 атрымалі раненні[29]. Неўзабаве баі перакінуліся на Дам 6 і Дам 7[30][31]. Каля 1200 чалавек, значная частка насельніцтва дзвюх вёсак, былі вымушаныя бегчы[31].

Пасля кароткага зацішша паміж 15 і 18 кастрычніка гвалт закрануў горад Вад-эль-Махі. Да 20 кастрычніка тут загінулі сотні людзей[32]. Абас Муса, кіраўнік шпіталя Вад-эль-Хамі, сцвярджаў, што з 13 кастрычніка 150 чалавек загінулі і 86 атрымалі раненні, у той час як ААН дала лічбы ў 170 забітых і 327 параненых[32]. Да канца месяца больш за 250 чалавек былі забітыя і больш за 500 атрымалі раненні[33]. Фатх Араман Бакхейт, міністр аховы здароўя Блакітнага Ніла, сцвярджаў, што сапраўдная колькасць загінулых і параненых невядомая[34].

21 кастрычніка ўрад Судана і рэгіянальны ўрад Блакітнага Нілу абвясцілі надзвычайнае становішча[10]. У Ад-Дамазіне прайшлі пратэсты з заклікам да адстаўкі губернатара Ахмеда аль-Омды[35]. Пратэстоўцы паспрабавалі ўзяць штурмам штаб арміі, а потым падпалілі будынак урада штата[35]. Неўзабаве пратэсты закранулі Курмук і Кайсану[36]. Дэманстранты таксама перакрылі шашу, якая злучае Хартум і Ад-Дамазін, дзе трое пратэстоўцаў былі забітыя ў сутычках з паліцыяй[36]. У адказ суданская армія звольніла генерала Рамзі Бабакера, які камандаваў сіламі ў Блакітным Ніле[36].

Наступствы

У агульнай складанасці больш за 600 мірных жыхароў былі забітыя[37], а ад 211 000[37] да 235 000[38] вымушана пакінулі свае дамы.

Урад Судана, імкнучыся прадухіліць новыя сутыкненні, увёў законы супраць міжэтнічнай нянавісці і расізму[39].

15 студзеня 2023 года лідары плямёнаў хамадж, берта, хаўса, фундж, анкасана, ракарык і ватават пагадзіліся спыніць усялякі гвалт у штаце Блакітны Ніл і вырашыць усе тэрытарыяльныя і этнічныя спрэчкі праз племянную адміністрацыю[40].

Крыніцы

  1. Salih, Zeinab Mohammed (2022-07-22). "Hausas in Sudan: The pilgrims' descendants fighting for acceptance". BBC News [брытанская англійская]. Праверана 2023-04-13.
  2. а б в Sudan: Displacement due to conflict in Blue Nile state (англ.)(недаступная спасылка). ACAPS (28 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2023. Праверана 13 красавіка 2023.
  3. а б в г д е ё ж Elfaki. What is behind the tribal violence in Sudan's Blue Nile State? (англ.). Al Jazeera (19 ліпеня 2022). Праверана 13 красавіка 2023.
  4. а б в г Dozens killed in tribal clashes in Sudan's Blue Nile region (англ.). Sudan Tribune (17 ліпеня 2022). Праверана 13 красавіка 2023.
  5. а б Blue Nile Area: Triggers of the tribal conflict (англ.). Sudan Tribune (27 кастрычніка 2022). Праверана 13 красавіка 2023.
  6. Agar and Arman announce split in Sudan People's Liberation Movement-North (англ.). Dabanga Radio TV Online (21 жніўня 2022). Праверана 13 красавіка 2023.
  7. Al-Ali. The Juba Agreement for Peace in Sudan: Summary and Analysis. International Institute for Democracy and Electoral Assistance (18 ліпеня 2021). Праверана April 13, 2023.
  8. Log into Facebook (англ.). Facebook. Праверана 13 красавіка 2023.
  9. а б в Kulkarni. Blood-letting in the Blue Nile: 'Tribal wars' triggered for the survival of Sudan's military junta? (англ.). Peoples Dispatch (25 ліпеня 2022). Праверана 13 красавіка 2023.
  10. а б в г Sudan's Blue Nile Tribal Clashes (англ.). Middle East Policy Council (9 лістапада 2022). Праверана 13 красавіка 2023.
  11. Abdallatif. Tribal clashes pose fresh headache in Sudan (англ.)(недаступная спасылка). The East African (23 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2023. Праверана 14 красавіка 2023.
  12. Sudan's Hausa people block roads after tribal clashes kill 79 - Region - World. Ahram Online. Праверана 14 красавіка 2023.
  13. Sudan: Conflict – El Roseires locality, Blue Nile State Flash Update No. 01 (17 July 2022) - Sudan | ReliefWeb (англ.). reliefweb.int (17 ліпеня 2022). Праверана 14 красавіка 2023.
  14. а б 31 dead in Sudan tribal clashes near Ethiopia border - Region - World. Ahram Online. Праверана 14 красавіка 2023.
  15. а б в Amin. Death toll rises in Sudan's Blue Nile state as tribal violence continues (англ.). Middle East Eye (18 ліпеня 2022). Праверана 14 красавіка 2023.
  16. а б Sudan: Conflict – Ar Rusayris locality, Blue Nile State Flash Update No. 03 (21 July 2022) - Sudan | ReliefWeb (англ.). reliefweb.int (21 ліпеня 2022). Праверана 14 красавіка 2023.
  17. а б Blue Nile state governor receives UN delegation working to reduce hate speech and hostilities (англ.). Dabanga Radio TV Online (9 жніўня 2022). Праверана 14 красавіка 2023.
  18. Sudan: Conflict in Blue Nile State, Wad Al Mahi locality, Flash Update No. 05 (17 October 2022) - Sudan | ReliefWeb (англ.). reliefweb.int (17 кастрычніка 2022). Праверана 14 красавіка 2023.
  19. а б dabanga. OCHA Sudan: 'UN providing aid to 30k Blue Nile displaced' (англ.). Dabanga Radio TV Online (21 ліпеня 2022). Праверана 14 красавіка 2023.
  20. dabanga. Sudan doctors: Urgent need for surgeons to treat Blue Nile casualties (англ.). Dabanga Radio TV Online (20 ліпеня 2022). Праверана 14 красавіка 2023.
  21. а б dabanga. Sudan: Sheik blames Blue Nile state governor for violence (англ.). Dabanga Radio TV Online (27 ліпеня 2022). Праверана 14 красавіка 2023.
  22. August Alerts and July Trends 2022 (англ.). www.crisisgroup.org (31 ліпеня 2022). Праверана 14 красавіка 2023.
  23. Thousands of Sudan's Hausa protest after deadly clashes over land (англ.). France 24 (19 ліпеня 2022). Праверана 14 красавіка 2023.
  24. dabanga. Hausa protesters torch govt offices in eastern Sudan's Kassala (англ.). Dabanga Radio TV Online (19 ліпеня 2022). Праверана 14 красавіка 2023.
  25. Renewed tribal clashes kill 13 people in southern Sudan (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 14 красавіка 2023.
  26. October Alerts and September Trends 2022 (англ.). www.crisisgroup.org (30 верасня 2022). Праверана 14 красавіка 2023.
  27. October Alerts and September Trends 2022 (англ.). www.crisisgroup.org (30 верасня 2022). Праверана 14 красавіка 2023.
  28. Sudan: At least four dead from ethnic clashes in Blue Nile state(англ.), 14 October 2022, Праверана 2023-04-14
  29. Sudan: Conflict in Blue Nile State, Wad Al Mahi locality, Flash Update No. 05 (17 October 2022) - Sudan | ReliefWeb (англ.). reliefweb.int (17 кастрычніка 2022). Праверана 14 красавіка 2023.
  30. AfricaNews. Sudan: At least four dead from ethnic clashes in Blue Nile state (англ.). Africanews (14 кастрычніка 2022). Праверана 14 красавіка 2023.
  31. а б Sudan: Conflict in Blue Nile State, Wad Al Mahi locality, Flash Update No. 05 (17 October 2022) - Sudan | ReliefWeb (англ.). reliefweb.int (17 кастрычніка 2022). Праверана 14 красавіка 2023.
  32. а б At least 150 killed in two days of fighting in Sudan's Blue Nile (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 14 красавіка 2023.
  33. November Alerts and October Trends 2022 (англ.). www.crisisgroup.org (31 кастрычніка 2022). Праверана 14 красавіка 2023.
  34. Death toll in Sudan tribal clashes rises to at least 220 (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 14 красавіка 2023.
  35. а б Sudan names new military chief for conflict-hit Blue Nile (англ.). France 24 (24 кастрычніка 2022). Праверана 14 красавіка 2023.
  36. а б в Sudan's military sacks commander after tribal clashes (англ.). ABC News. Праверана 14 красавіка 2023.
  37. а б Sudan names new military chief for conflict-hit Blue Nile (англ.). France 24 (24 кастрычніка 2022). Праверана 17 верасня 2023.
  38. Dabanga. Relative calm in Sudan's Blue Nile region, but humanitarian situation deteriorates (англ.). Dabanga Radio TV Online (1 лістапада 2022). Праверана 17 верасня 2023.
  39. Dabanga. Sudanese activists: Racism and hate speech must be criminalised (англ.). Dabanga Radio TV Online (23 лістапада 2022). Праверана 14 красавіка 2023.
  40. SudanTribune. Blue Nile tribal groups agree to end bloody violence (англ.). Sudan Tribune (16 студзеня 2023). Праверана 14 красавіка 2023.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya