Сілы спецыяльнага прызначэння Лівіі

Сілы спецыяльнага прызначэння Лівіі
Краіна
Тып спецпрызн
Дыслакацыя
Удзел у Лівійскі крызіс

Сілы спецыяльнага прызначэння Лівіі (араб. القوات الخاصة الليبية‎), таксама Сайка[1][2][3], Сайга, Саіка[4] (араб. الصاعقة‎; бел.: маланка) — элітнае падраздзяленне Лівійскай нацыянальнай арміі, утворанае на базе паветрана-дэсантных сіл і камандас.

Станам на 2014 год колькасць фарміраванняў складала 5000 чалавек[5].

У 2017 і 2018 гадах Міжнародны крымінальны суд абвінаваціў Махмуда Верфалі, аднаго з камандзіраў лівійскага спецпрызна, у ваенных злачынствах (забойствы і загады аб забойствах некамбатантаў паводле артыкула 8(2)(c)(i) Рымскага статута)[6][7].

Да 2020 года спецпрызн ЛНА ўзначальваў Ваніс Бухамад. Пасля яго гібелі пасаду камандуючага заняў Абдул Салам аль-Хасі[8][9].

У часы лівійскага канфлікту часці «Сайкі» адзначыліся ў ходзе баёў за Бенгазі (2013[5][10] і 2014). У апошнім выпадку ім супрацьстаялі ісламісты групоўкі «Саветы шуры рэвалюцыянераў Бенгазі»[11].

У 2025 годзе 100 байцоў сіл прайшлі навучанне ў Беларусі[4].

Крыніцы

  1. Manna. «الصاعقة» تفتح باب القبول لتجنيد متطوعين في الخدمة العسكرية. Al-Wasat (12 ліпеня 2017). Праверана 15 October 2023.
  2. مقتل عناصر من القوات الخاصة الليبية في اشتباكات مع مسلحين في بنغازي (ар.). فرانس 24 / France 24 (15 чэрвеня 2013). Праверана 15 кастрычніка 2023.
  3. Grenade thrown at entrance to Saiqa headquarters in Buatni. European Affairs (21 верасня 2017). Праверана 15 кастрычніка 2023.
  4. а б Спецназ Хафтара прошел подготовку в Беларуси
  5. а б "Guide to key Libyan militias and other armed groups". BBC News. 28 September 2012. Праверана 20 March 2014.
  6. ICC-01/11-01/17: The Prosecutor v. Mahmoud Mustafa Busayf Al-Werfalli Warrant of Arrest. International Criminal Court (15 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2019. Праверана 16 жніўня 2017.
  7. Fifteenth report of the prosecutor of the International Criminal Court to the United Nations Security Council pursuant to UNSCR 1970 (2011). International Criminal Court (9 мая 2018). Архівавана з першакрыніцы 14 April 2019. Праверана 9 April 2019.
  8. "Abdul Salam Al-Hassi Becomes Commander of the Libyan Special Forces". Libya Review. 16 November 2020. Праверана 16 October 2023.
  9. Dorda, Mohamed; Crowley, Oliver; Moshashai, Daniel (December 2020). "Eastern Libya's Situation Grows Fragile". Inside Libya (4). Konrad Adenauer Foundation: 9–11. Праверана 16 October 2023.
  10. Algattani, Ali (2013-07-31). "Benghazi faces tough task securing streets". Magharebia. Праверана 20 March 2014.
  11. Amzein, Aimen (11 August 2014). "Sixty-three Saiqa members killed and 200 wounded in July fighting". Libya Herald. Benghazi. Праверана 14 August 2014.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya