Сутыкненні ў Бенгазі (2013)
Сутыкненні ў Бенгазі 2013 года — адзін з эпізодаў унутраналівійскага канфлікту 2011—2014 гадоў. Паводле The Economist, падзеі паклалі канец «праўленню апалчэнцаў» і прывялі да аднаўлення пазіцый дзяржаўных органаў[1]. Ход падзей8 чэрвеня па меншай меры 31 чалавек быў забіты і 100 параненыя ў выніку сутыкненняў паміж дэманстрантамі і апалчэннем «Шчыт Лівіі», якое дзейнічае з дазволу Міністэрства абароны[2][3]. 15 чэрвеня сотні ўзброеных людзей у цывільным напалі на некалькі аб’ектаў бяспекі, захапіўшы частку базы пяхотнай брыгады. Прынамсі шэсць лівійскіх вайскоўцаў былі забітыя падчас штурму — чацвёра снайперскім агнём і двое ў выніку нажавых раненняў. Усе загінулыя былі членамі элітнага падраздзялення «Аль-Сайга». Падчас нападаў пацярпелі 11 чалавек, у тым ліку некалькі нападнікаў. Каля дарогі да аэрапорта таксама адбыліся сутыкненні, у выніку чаго паветраную гавань закрылі. З Трыпалі было накіравана ўрадавае падмацаванне[4][5]. Кіраўнік Агенцтва па барацьбе са злачыннасцю Бенгазі выказаў здагадку, што за сутыкненнямі стаяць прыхільнікі зрынутага кіраўніка краіны Муамара Кадафі. Палкоўнік Сулейман Абу-Вішах паведаміў, што двое членаў пра-кадафісцкай дыверсійнай групы былі арыштаваныя. Паводле сілавіка, задача групы — выклікаць рознагалоссі і беспарадкі ў горадзе[6]. У 2:30 19 чэрвеня моцны выбух цалкам зруйнаваў паліцэйскі ўчастак у раёне Аль-Хадаек, але абышлося без ахвяр, паколькі ён быў зачынены пасля папярэдняга нападу ў маі[7]. 2 ліпеня на кантрольна-прапускным пункце выбухнуў замініраваны аўтамабіль, у выніку чаго былі параненыя чацвёра вайскоўцаў і па меншай меры тры грамадзянскія асобы[8]. 26 ліпеня крытык «Братоў-мусульман» Абдэльсалам аль-Масмары быў застрэлены на выхадзе з мячэці пасля пятнічнай малітвы падчас Рамадана. Пасля гэтага пратэстоўцы напалі на маёмасць «Братоў-мусульман» як у Бенгазі, так і ў сталіцы Трыпалі. Праз два дні будынкі судоў былі разбамбаваныя. Адбыліся сутыкненні паміж невядомымі апалчэнцамі і вайсковым спецназам[9]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia