Сільвестр Феадосьевіч Шчадрын
Сільвестр Феадосьевіч Шчадрын (руск.: Сильве́стр Феодо́сиевич Щедри́н; 1791—1830) — рускі жывапісец, пейзажыст. БіяграфіяСільвестр Шчадрын нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу 2 (13) лютага 1791 года. Бацька — Феадосій Фёдаравіч Шчадрын, вядомы скульптар, рэктар Акадэміі мастацтваў, прафесар класа скульптуры. Брат — архітэктар Апалон Шчадрын, дзядзька — вядомы ў XVIII стагоддзі пейзажыст Сямён Фёдаравіч Шчадрын. Паступіў у 1800 годзе ў Акадэмію мастацтваў. Сільвестр павінен быў абраць род мастацтва, ён збіраўся запісацца ў пейзажны клас свайго дзядзькі, прафесара акадэміі Сямёна Фёдаравіча Шчадрына, аднак той незадоўга да гэтага часу памёр (1 [13] верасня 1804), і з 1806 года малады мастак спецыялізаваўся ў галіне пейзажнага жывапісу пад кіраўніцтвам прафесара M. M. Іванова, да якога перайшоў пейзажны клас. У 1811 годзе ён скончыў Акадэмію, напісаўшы дыпломную карціну «Від з Пятроўскага вострава» (па зададзенай праграме: «Прыморскі горад ці паселішча ўдалечыні, а на першым плане статак рагатай жывёлы»), за якую атрымаў Вялікі залаты медаль, што давала права на «пенсіянерства» за мяжой. З-за вайны 1812 паездка была адкладзеная, і малады мастак адправіўся ў Італію толькі ў 1818 годзе. У гэтай краіне ён і застаўся да канца сваіх дзён. Памёр у Сарэнта 27 кастрычніка (8 лістапада) 1830 года. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia