Сільвія Врэтхамар
Ева Сільвія Врэтхамар (швед. Eva Sylvia Vrethammar; нар. 22 жніўня 1945, Удэвала, Швецыя) — шведская поп- і джазавая спявачка. БіяграфіяСільвія Врэтхамар нарадзілася ў горадзе Удэвала ў сям’і Харальда і Брыты Врэтхамараў. Яе маці выкладала ігру на фартэпіяна. Самай вядомай песняй Сільвіі Врэтхамар з’яўляецца «Y Viva España» (1974), якая дажыла да # 4 у UK Singles Chart у верасні 1974 года. Сінгл разышоўся тыражом больш за мільён копій і стаў «залатым». У Вялікабрытаніі спявачка была вядомая як Сільвія. Сільвія Врэтхамар пяць разоў прымала ўдзел у шведскім Melodifestivalen (адборачным конкурсе на Еўрабачанне), у тым ліку ў 2002 годзе з песняй «Hon är en annan nu» і ў 2013 годзе, дзе ў паўфінале выканала песню «Trivialitet», аднак заняла толькі сёмае месца. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia