Сімяон Млоцкі
Сімяон Млоцкі (хрысціянскае імя Стэфан, польск.: Symeon Stefan Młocki; ?, Валынь — 1804, верагодна, Галіцыя) — базыльянін, епіскап Уладзімірскі і Берасцейскі Рускай уніяцкай царквы (1779—1795 гг.). Біяграфія![]() Нарадзіўся на Валыні ў шляхецкай сям’і герба «Праўдзіч»[1]. 19 верасня 1779 г. прызначаны біскупам Уладзіміра-Берасцейскім, а на наступны дзень прыняў біскупскае пасвячэнне з рук біскупа Пінска-Тураўскага Гедэона Гарбацкага (галоўнага кансэкратара), сакансэкратарамі былі луцкі ўніяцкі біскуп Кіпрыян Стэцкі і луцкі рымска-каталіцкі дапаможны біскуп Францішак Камарніцкі[2]. У 1780 г. узнагароджаны ордэнам Св. Станіслава. У 1790 г. у Варшаве ўдзельнічаў у нарадах па справах уніяцкай царквы. 20 сакавіка 1792 г. разам з іншымі ўніяцкімі епіскапамі падпісаў петыцыю да караля супраць увядзення новай праваслаўнай іерархіі, а ў 1794 г. узначаліў апошні з’езд уніяцкіх епіскапаў і архімандрытаў у Рэчы Паспалітай. У 1791 годзе Арсеній Глаўнеўскі быў намінаваны яго каад’ютарам і тытулярным біскупам Берасцейскім[3]. 6 верасня 1795 г. указам Кацярыны II Млоцкі і іншыя ўніяцкія епіскапы былі вызвалены ад усіх абавязкаў у сваіх епархіях з гадавой пенсіяй у 3000 рублёў. 30 красавіка 1802 г. рускія епіскапы-уніяты напісалі просьбу ў Кангрэгацыю прапаганды веры, каб Апостальскі прастол прасіў у цара дазволу біскупам — уладзімірскаму Сімяону Млоцкаму, пінскаму Яакіму Гарбацкаму і луцкаму Стэфану Лявінскаму вярнуцца ў свае дыяцэзіі[4]. У 1804 годзе ён выехаў на лячэнне ў Галіцыю і, верагодна, там памёр. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia