Сінхратрон

Сінхратро́н (ад сінхро(нны) + (элек)трон) — цыклічны рэзанансны паскаральнік зараджаных часціц (у асноўным электронаў).

Паскарэнне электронаў адбываецца ў высокачастотным электрычным полі, частата якога нязменная, і ў магнітным полі, напружанасць якога змяняецца ў часе. Пры гэтым часціцы рухаюцца па арбіце пастаяннага радыуса. З-за страт энергіі на сінхратроннае выпрамяненне электроны ў сінхратроне паскараюцца да 10 ГэВ.

Выкарыстоўваецца для атрымання пучкоў рэлятывісцкіх электронаў і пазітронаў, а таксама мяккага рэнтгенаўскага выпрамянення.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya