Сінькі (Смаргонскі раён)
Сінькі́[1] (трансліт.: Sińki, руск.: Синьки) — аграгарадок у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Сінькоўскага сельсавета. ГеаграфіяРазмешчаны за 12 км на паўднёвы ўсход (за 17 км на поўдзень[2]) ад горада Смаргонь, за 250 км ад Гродна[2], за 90 км паўночны захад ад Мінска, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Залессе[2], на рацэ Драй. ГісторыяУ сярэдзіне XIX — пачатку XX стагоддзяў сядзіба з вёскай у Беніцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні, уласнасць Антушэвічаў. Паводле інвентара 1864 года ў вёсцы 40 жыхароў. У 1889 годзе 11 двароў, 75 жыхароў (усе праваслаўнага веравызнання). У 1901 годзе адкрыта школа царкоўнай граматы. З 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета. Па стане на 1 студзеня 2004 года 134 двары, 319 жыхароў. Насельніцтва
ІнфраструктураУ вёсцы функцыянуюць: фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, крама. Памятныя мясціны
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia