Сінюха (прыток Паўднёвага Буга)
Сінюха (укр.: Синюха), раней Сінія Воды[1] — рака ў Кіраваградскай і Мікалаеўскай абласцях Украіны, на Прыдняпроўскім узвышшы, левы прыток Паўднёвага Буга. ГідраграфіяДаўжыня ракі 111 км. Плошча вадазбору 16 725 км². Утвараецца зліццём рэк Вялікай Высі і Цікыча. Цячэ па Прыдняпроўскім узвышшы. Даліна трапецападобная, часта асіметрычная, схілы разбіты ярамі, характэрны выхады карэнных парод; шырыня даліны да 2,5 км, глыбіня да 60 м. Пойма ў верхнім і сярэднім цячэнні сухая, укрыта лугавой расліннасцю. Рэчышча звілістае, на асобных участках парожыстае. Нахіл ракі 0,46 м/км. Асноўныя прытокі: Цікыч, Ятрань (справа), Вялікая Высь, Кагарлык, Сухі Ташлык, Чорны Ташлык (злева). Жыўленне пераважна снегавое. Замярзае ў снежні, ускрываецца ў сакавіку; ледастаў няўстойлівы. Маюцца невялікія ГЭС, вадасховішчы і сажалкі. У гісторыіУ 1362 годзе меркавана на гэтай рэчцы, прыкладна каля сучаснага горада Першамайск адбылася бітва на Сініх Водах паміж вялікім князем літоўскім Альгердам і войскамі трох татарскіх князёў — васалаў Залатой Арды. У выніку гэтай бітвы Вялікае Княства Літоўскае атрымала Прычарнаморскія землі ў вусці ракі Серат, басейнах Днястра і Паўднёвага Буга, паўднёвае Падняпроўе, Падольскую, Пераяслаўскую і Валынскую землі. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia