Сіняк звычайны
Сіняк звычайны[1], таксама Сіняквет звычайны[2] (Echium vulgare) — двухгадовая травяністая расліна з роду Сіняк (Echium) сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae). НазваСіняквет звычайны, печаніца, асацец, кепек, сіні цвет[3][4][5]. Марфалогія![]() ![]() Сіняквет звычайны — двухгадовая расліна (манакарпік), пакрытая калючымі шчацінкамі з прымешкам дробных бялёса-шэрых варсінак[6] на круглым, звычайна простым сцябле, якое дасягае вышыні 35-100 см[7]. Лісце лінейна-ланцэтнае, завостранае, да 13 см даўжынёй і 1,5 см шырынёй, з адной добра прыкметнай сярэдняй жылкай, сядзячае, толькі самыя ніжнія лісткі (адміраюць падчас цвіцення) звужаныя ў аснове ў кароткі хвосцік[7]. Кветкі сядзячыя, размешчаны на кароткіх бакавых галінках, якія ўтвараюць на сцябліне вузкамяцельчатае суквецце. Чашачка пяціраздельная, вяночак сіні, да распускання чырванаваты, 10-15 мм даўжынёй, з тупымі лопасцямі; трубка вяночка не выдаецца з чашачкі. Песцік двухраздельны. Квітнее летам[7]. Плод з чатырох арэшкаў. Арэшкі бураватыя, тупабугорчатыя[7]. РаспаўсюджаннеРасце на большай частцы Еўропы, у Крыме, у Заходняй Сібіры і на захадзе Цэнтральнай Азіі. На Беларусі па ўсёй тэрыторыі[7]. Расце па сухіх схілах, па ярах ў пустках ў лясной і стэпавай зонах. Расце як пустазелле на выганах, у пасевах, каля жылля і дарог, часам разводзіцца каля пчальнікоў як меданос. Хімічны састаўУсе часткі расліны атрутныя, бо зьмяшчаюць цынагласін — яд, падобны на курарэ, а таксама консалідын. У лісці і сцёблах выяўленыя сапаніны, халін і вітамін C[7]. Гаспадарчае значэнне і ўжыванне![]() Квітнеючы сіняквет — вельмі каштоўны меданос[7], з 1 гектара пчолы здабываюць 300-400 кг мёда (на Паўночным Каўказе пры спрыяльных умовах надвор’я да 1000 кг[8]). Бясколерны і празрысты нектар сіняквету пазбаўлены паху[8]. Мёд густы і павольна крышталізуецца, адносіцца да мядоў першага гатунку, мае светла-бурштынавы колер, прыемны пах і вельмі добры смак. Сіняквет звычайны свойскія жывёлы не ядуць, як корм для жывёлы не прымяняецца. У насенні маецца да 28% тлустага высыхальнага алею, які можна выкарыстаць у лакафарбавай вытворчасці[7]. Выкарыстанне ў медыцынеНягледзячы на ядавітасць, сіняквет звычайны шырока ўжываецца ў народнай медыцыне. У траўніках XIX стагоддзя згадваецца яго прымяненне ад падучай і ад укусу змей. Сіняквет звычайны знаходзіць прымяненне ў сучаснай народнай медыцыне Каўказа, Беларусі, раёнах Цэнтральнага Чарназем’я, Сярэдняй Азіі і Сібіры. Яго прымаюць унутр як заспакаяльны супрацьсутаргавы сродак пры эпілепсіі і як адхарквальнае пры бранхіце, кохліку і ларынгіце. Вонкава настой або адвар прымаюць у выглядзе кампрэсаў пры сустаўных болях і расцяжэнні сухажылляў, рэўматызме. Адвар каранёў ўжываюць як добры кроваачышчальны сродак. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia