Сірыйскі народны супраціў

Сірыйскі народны супраціў
Выява лагатыпа
Ідэалогія Neo-Ba'athism[d] і антысіянізм[d]
Актыўная ў
Сфарміравана снежань 2024

Сірыйскі народны супраціў (араб. المقاومة الشعبية السورية‎, транслітарацыя: Аль-Мукавама аш-Шабія ас-Сурыя) — сірыйская паўстанцкая групоўка, утвораная неўзабаве пасля падзення рэжыму Башара Асада ў Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы. У асноўным супрацьстаіць пераходнаму ўраду Сірыі.

30 снежня 2024 года прыхільніку зрынутых уладаў апублікавалі заяву, у якой заявілі, што пакляліся забіваць лідараў групоўкі Хаят Тахрыр аш-Шам, салдат Ізраіля, ваенных ЗША і НАТА[1]. Першую акцыю арганізацыя правяла 6 студзеня 2025 года, калі пра-асадаўскія баевікі зладзілі засаду на падраздзяленні Хаят Тахрыр аш-Шам у Латакіі[2].

З дапамогай Хезбалы групоўка актыўна збірае сродкі з дапамогай розных крыптавалют, уключаючы біткойн і эфірыум[3].

Паўстанцы абгрунтоўваюць сваю барацьбу гвалтам новых улад у дачыненні да хрысціян, шыітаў і алавітаў[4].

Крыніцы

  1. Almarshahi, Emad. Syrian resistance movement releases first official statement against Al-Jolani administration (англ.). Hodhod Yemen News Agency (30 снежня 2024). Праверана 2 лютага 2025.
  2. مجاهدو المقاومة الشعبية السورية ينفذون كميناً ناجحاً في اللاذقية ..اخبار محلية (ар.). برس بي (6 студзеня 2025). Праверана 2 лютага 2025.
  3. 'Syrian Popular Resistance' Solicits Funds Via Cryptocurrency, Announces It Will Soon Open Recruitment (англ.). MEMRI. Праверана 2 лютага 2025.
  4. Institute for the Study of War (англ.). Institute for the Study of War. Праверана 2 лютага 2025.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya